Вы тут

Маліцца са шчырымі сэрцамі


На­ба­жэн­ствам з удзе­лам дзя­цей у ста­лі­цы за­вяр­шыў­ся ба­га­ты на па­дзеі ві­зіт у Бе­ла­русь кар­ды­на­ла П'ет­ра Па­ра­лі­на, Дзяр­жаў­на­га сак­ра­та­ра Ва­ты­ка­на.

17-33

— Ка­лі я быў ма­лым, нас не пус­ка­лі да кас­цё­ла, — рас­каз­ваў пад­час ім­шы дзе­цям у ар­хі­ка­фед­раль­ным кас­цё­ле ў го­на­р На­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі міт­ра­па­літ Мін­ска-Ма­гі­лёў­скі Та­дэ­вуш Кан­дру­севіч. — Уба­чыць свя­та­ра для нас бы­ло вя­лі­кай ра­дас­цю. А тут пе­рад ва­мі най­блі­жэй­шы су­пра­цоў­нік Па­пы Рым­ска­га. Вы доў­га бу­дзе­це па­мя­таць тое, што ад­бы­ло­ся. Але мы так­са­ма хо­чам уба­чыць і Па­пу. Ці хо­чам, дзе­ці?

— Т-а-а-к! — жва­ва ад­гук­ну­лі­ся на пы­тан­не міт­ра­па­лі­та дзе­ці, а пас­ля па­ча­лі за ім скан­дзі­ра­ваць: — За-пра-ша-ем! За-пра-ша-ем!

— Вы чу­е­це гэ­та? — з усмеш­кай спы­таў у П'ет­ра Па­ра­лі­на Кан­дру­се­віч. — Ка­лі дзе­ці про­сяць...

Прык­лад мір­на­га су­іс­на­ван­ня

Ві­зіт да нас дру­гой асо­бы Ва­ты­ка­на быў ба­га­ты на дып­ла­ма­тыч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Яго гра­фік рас­пі­са­ны па га­дзі­нах. Кар­ды­нал су­стра­каў­ся з па­лі­тыч­ны­мі лі­да­ра­мі Бе­ла­ру­сі, прад­стаў­ні­ка­мі Пра­ва­слаў­най царк­вы, асвя­ціў вуг­ла­вы ка­мень на мес­цы бу­даў­ніц­тва нун­цы­я­ту­ры. Ус­клаў квет­кі да ма­ну­мен­та Пе­ра­мо­гі, пра­вёў прэс-кан­фе­рэн­цыю, на якой, між ін­шым, ад­зна­чыў, што за­пра­шэн­не пан­ты­фі­ку на­ве­даць Бе­ла­русь па­сту­пі­ла не толь­кі ад ка­та­ліц­кай гра­ма­ды, але і ад усіх га­лін дзяр­жаў­най ула­ды. «Гэ­тае за­пра­шэн­не і жа­дан­не ўба­чыць Па­пу Фран­ціш­ка бы­ло агуль­ным эле­мен­там усіх ма­іх су­стрэч у дзяр­жаў­ных ор­га­нах». Тэр­мі­ны ві­зі­ту па­він­ны вы­зна­чыц­ца ў да­лей­шым. Ён так­са­ма пад­крэс­ліў доб­ры клі­мат у ад­но­сі­нах па­між прад­стаў­ні­ка­мі роз­ных кан­фе­сій у на­шай кра­і­не.

— Бе­ла­русь мо­жа стаць пры­кла­дам мір­на­га су­іс­на­ван­ня прад­стаў­ні­коў роз­ных куль­тур­ных і рэ­лі­гій­ных тра­ды­цый. Я ду­маю, Бе­ла­русь мо­жа быць ма­дэл­лю для на­ша­га све­ту, які па­ку­туе ад кан­флік­таў та­ды, ка­лі гэ­тыя ад­роз­нен­ні, за­мест та­го, каб ста­на­віц­ца кры­ні­ца­мі ўза­ем­на­га ўзба­га­чэн­ня, ста­но­вяц­ца кры­ні­ца­мі сва­рак і гвал­ту, — за­ўва­жыў П'ет­ра Па­ра­лін.

Кар­ды­нал так­са­ма вы­ка­заў­ся на­конт па­ляп­шэн­ня ад­но­сін Бе­ла­ру­сі з За­ха­дам.

— З та­го, што я ба­чыў, мож­на га­ва­рыць пра на­мер з бо­ку бе­ла­рус­кіх ула­даў да боль­шай ад­кры­тас­ці ў да­чы­нен­ні да Еў­ра­са­ю­за, ас­тат­ня­га све­ту. Ёсць глы­бо­кая ўпэў­не­насць, ёсць дух, які ру­хае ва­ты­кан­скай дып­ла­ма­ты­яй. Ён у тым, каб цяж­кас­ці, якія мо­гуць іс­на­ваць, вы­ра­шаць не праз за­крыц­цё, іза­ля­цыю, а праз дыя­лог, уза­ем­ную да­па­мо­гу, што спры­яе зблі­жэн­ню і да­па­ма­гае ру­хац­ца па шля­ху да гэ­тых мэт. Свя­ты пра­стол ра­ды пра­па­на­ваць свой унё­сак у гэ­ты пра­цэс. З на­ша­га бо­ку ёсць га­тоў­насць да­па­ма­гаць гэ­тай кра­і­не.

П'ет­ра Па­ра­лін за­явіў, што Ва­ты­кан га­то­вы да ві­зі­ту ў апост­аль­скую ста­лі­цу Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі. Ча­ка­ец­ца толь­кі ра­шэн­не з бо­ку Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі і на­кі­ра­ван­не за­пы­ту з удак­лад­нен­нем да­ты ві­зі­ту.

«Га­на­ры­це­ся тым, што вы хрыс­ці­я­не, ра­зам з ва­шы­мі бра­та­мі ін­шых кан­фе­сій»

У два апош­нія дні ві­зі­ту прад­стаў­нік Ва­ты­ка­на су­стрэў­ся з вер­ні­ка­мі. У Чыр­во­ны кас­цёл, на су­стрэ­чу мо­ла­дзі з кар­ды­на­лам, як пры­знаў­ся Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч, лю­дзей прый­шло столь­кі, што не бы­ло чым ды­хаць. Кож­ны ха­цеў уба­чыць вес­ні­ка Па­пы Фран­ціш­ка. У «ка­тэд­ры» так­са­ма не бы­ло дзе прай­сці. За не­каль­кі хві­лін да па­чат­ку ім­шы ў мік­ра­фон не­каль­кі ра­зоў на­стой­лі­ва паў­та­ры­лі, каб на­пе­рад пра­пус­ці­лі дзя­цей, якіх са­бра­ла­ся са­праў­ды шмат.

— Па­па доб­ра ве­дае, што вас вель­мі шмат у гэ­тай кра­і­не, і што ў ва­шай гіс­то­рыі бы­лі са­праў­ды цяж­кія пе­ры­я­ды, — звяр­нуў­ся да пры­сут­ных кар­ды­нал. — Ад­каз­вай­це на Бо­жую лю­боў, пра­цяг­вай­це ма­ліц­ца са шчы­ры­мі сэр­ца­мі так, як гэ­та ўмее ра­біць толь­кі сла­вян­ская ду­ша. Га­на­ры­це­ся тым, што вы хрыс­ці­я­не, ра­зам з ва­шы­мі бра­та­мі ін­шых кан­фе­сій.

На пра­ця­гу сва­іх су­стрэч у Мін­ску П'ет­ра Па­ра­лін не­каль­кі ра­зоў ка­заў жур­на­ліс­там пра тое, што хо­ча стаць для нас свое­асаб­лі­вым па­пя­рэд­ні­кам пры­ез­ду Па­пы. А гэ­тым ра­зам на­пры­кан­цы ім­шы за­ўва­жыў:

— Ця­пер я ра­зу­мею, што пас­ля вяр­тан­ня ў Рым му­шу вы­ка­наць вя­лі­кае за­дан­не — пе­ра­даць Па­пу, што ў Бе­ла­ру­сі яго ча­ка­юць, і ча­ка­юць з вя­лі­кай не­цярп­лі­вас­цю. Спа­дзя­ю­ся, Бог па­ско­рыць гэ­ты дзень, ка­лі споў­ніц­ца ва­шае жа­дан­не, якое су­па­дае з жа­дан­нем Па­пы, і ён змо­жа пры­ехаць да вас.

У Ва­ты­кан ён узяў па­да­рун­кі ад дзе­так, вы­ні­кі су­стрэч на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні. Але хо­чац­ца ве­рыць, што з са­бой ён за­браў і пры­ем­ныя ўра­жан­ні ад на­шай кра­і­ны і яе жы­ха­роў.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Алег БУТ­КЕ­ВІЧ, епіс­кап Ві­цеб­скі:

— Пры­езд кар­ды­на­ла — знач­ная па­дзея для ўсіх ка­то­лі­каў Бе­ла­ру­сі, знак ува­гі, якую аказ­вае да на­шай кра­і­ны апост­аль­ская ста­лі­ца. Але гэ­та і аба­вя­зак для нас. Думка пра ві­зіт Па­пы Фран­ціш­ка пры­сут­ні­чае і ў на­шых ма­літ­вах, і ў ма­рах. І мы спа­дзя­ём­ся, што пры­езд П'ет­ра Па­ра­лі­на з'яў­ля­ец­ца пэў­ным кро­кам да набліжэння гэ­тай па­дзеі. Зра­зу­ме­ла, пра час, ка­лі гэ­та ад­бу­дзец­ца, ка­заць цяж­ка. Ад­нак па­доб­ныя зна­кі ўзмац­ня­юць на­шу над­зею.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».