Вы тут

Дзеля кахання


Не­ка­му (а, маг­чы­ма, на­ват мно­гім, асаб­лі­ва з ма­ла­дых) гэ­та гіс­то­рыя па­да­сца фан­тас­тыч­най. Але на­са­мрэч яна бы­ла...

Па­зна­ё­мі­лі­ся яны ў аў­то­бу­се. Не­вя­ліч­кая хо­ра­ша апра­ну­тая дзяў­чы­на з доў­гі­мі, пры­го­жы­мі ва­ла­са­мі па­пра­сі­ла Іга­ра пад­няць на па­лі­цу лад­ную сум­ку з кні­га­мі. Ва­га яе і са­праў­ды бы­ла не пад сі­лу гэ­та­му танк­ля­ва­му ства­рэн­ню, у асо­бе яко­га Ігар ад­ра­зу ж пры­знаў ка­ля­жан­ку-сту­дэнт­ку.

17-1

— Ня­ўжо столь­кі «хвас­тоў»? — усміх­нуў­ся ён, ды гэ­так пры­яз­на, што дзяў­чы­на ад­ра­зу ад­чу­ла да­вер да гэ­та­га крэп­ка­га хлоп­ца з доб­ры­мі ва­чы­ма і бе­ла­зу­бай усмеш­кай.

Яны па­еха­лі, і праз паў­га­дзі­ны Ігар ужо ве­даў, што за­вуць дзяў­чы­ну На­та­шай, што скон­чы­ла яна тры кур­сы гіст­фа­ка, што «хвас­тоў» у яе ня­ма, а столь­кі кніг яна вя­зе, каб да­ве­дац­ца, як тая ці ін­шая гіс­та­рыч­ная па­дзея ад­люст­ра­ва­ла­ся ў мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры. Вя­до­ма ж, ка­за­ла, ра­ма­ны Аляк­санд­ра Дзю­ма-баць­кі не мо­гуць быць кры­ні­цай для вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі Фран­цыі, як і тво­ры Ва­лян­ці­на Пі­ку­ля — для вы­ву­чэн­ня ра­сій­скай... Але яны больш-менш дак­лад­на пе­ра­да­юць дух бы­лых ча­соў і ў лю­бым вы­пад­ку спры­я­юць леп­ша­му за­сва­ен­ню гіс­то­рыі.

Да­ве­даў­ся Ігар і пра тое, што На­та­ша едзе да ма­мы ў Баб­руйск, што ад­туль яны па­едуць на мо­ра пад Адэ­су, дзе бу­дуць ку­пац­ца, за­га­раць, чы­таць, а ў не­па­гадзь гу­ляць па гэ­тым вель­мі свое­асаб­лі­вым го­ра­дзе ды ла­дзіць куль­тур­ныя пра­гра­мы.

У Іга­ра пла­ны бы­лі ку­ды больш пра­за­іч­ны­мі: на­ка­сіць ва­зоў во­сем се­на, на­рых­та­ваць ку­бі­каў дзе­сяць дроў, а з па­чат­кам жні­ва сес­ці за руль кал­гас­на­га кам­бай­на, каб за­ра­біць гро­шай і толь­кі ў не­па­гадзь аб­ля­цець лю­бі­мыя грыб­ныя мяс­ці­ны — на­збі­раць крэп­кіх ба­ра­ві­коў з па­да­сі­на­ві­ка­мі ды лі­січ­ка­мі.

За ажыў­ле­най гу­тар­кай час прай­шоў не­за­ўваж­на. Пе­рад раз­ві­тан­нем яны да­мо­ві­лі­ся су­стрэц­ца 30 жніў­ня ў 6 га­дзін ве­ча­ра ля ган­ка фі­лар­мо­ніі.

У пры­зна­ча­ны час Ігар быў на мес­цы. На­та­ша так­са­ма прый­шла. Яны тро­хі па­гу­ля­лі па го­ра­дзе, па­га­ва­ры­лі пра ле­та, па­гля­дзе­лі ней­кі не­ці­ка­вы фільм у кі­на­тэ­ат­ры «Мір» і да­мо­ві­лі­ся пра чар­го­вую су­стрэ­чу пас­ля буль­бы.

З каст­рыч­ні­ка яны ста­лі су­стра­кац­ца амаль кож­ную су­бо­ту: ха­дзі­лі ў кі­но, на кан­цэр­ты ў Па­лац спор­ту, у тэ­ат­ры. Спа­чат­ку Ігар не ра­зу­меў, чым ён, звы­чай­ны вяс­ко­вы хло­пец, мог за­ці­ка­віць гэ­тую га­рад­скую кні­га­люб­ку. Стаў на­ват па­дум­ваць, што на ім яна пра­вя­рае ней­кія свае пе­да­га­гіч­ныя пры­ёмы. А яшчэ — ад­чу­ваць амаль фі­зіч­ную па­трэ­бу пры­ту­ліць да ся­бе гэ­та на­іў­нае дзяў­чо, за­хі­нуць ад лю­бо­га лі­ха. Пе­рад ка­ні­ку­ла­мі ён ска­заў На­та­шы, што ка­хае...

Яна ад­ка­за­ла, што ве­рыць яму, але ж трэ­ба скон­чыць на­ву­ку, а ўжо по­тым ду­маць пра да­лей­шае жыц­цё.

На пя­тым кур­се яны пра­цяг­ва­лі су­стра­кац­ца, і за час гэ­тых су­стрэч для яго аду­ка­цыі На­та­ша зра­бі­ла, зда­ец­ца, больш, чым усе ін­сты­туц­кія да­цэн­ты ра­зам узя­тыя. На Но­вы год ён яшчэ раз агу­чыў сваё пры­знан­не і сваю пра­па­но­ву ру­кі і сэр­ца.

Гэ­тым ра­зам На­та­ша ўжо зга­дзі­ла­ся. Праў­да, па­пра­сі­ла пе­ра­нес­ці ўсё на во­сень, а па­куль спа­кой­на на­пі­саць дып­лом­ныя, здаць дзярж­эк­за­ме­ны. Да та­го ж ле­там яна яшчэ раз, мо­жа апош­ні, ха­це­ла з'ез­дзіць да мо­ра.

...У Іга­ра раз­мер­ка­ван­не ад­бы­ло­ся на два тыд­ні ра­ней за На­та­шы­на, і ён ад­ра­зу ж пад­аў­ся ў «раз­вед­ку». Да­ве­даў­ся, што пра­ца­ваць бу­дзе га­лоў­ным ін­жы­не­рам гас­па­дар­кі, што тая гас­па­дар­ка га­то­ва вы­дзе­ліць спе­цы­я­ліс­ту но­вы цаг­ля­ны дом, дзе да жніў­ня абя­ца­лі па­ста­віць ста­ляр­ку і зра­біць аздаб­лен­не.

За­ві­таў ён і ў шко­лу: па­ці­ка­віў­ся ў ды­рэк­та­ра, ці бу­дзе мес­ца для бу­ду­чай жон­кі. Той на ра­дас­цях ад­ра­зу ж па­зва­ніў у ра­на, па­пра­сіў па­слаць на яе пер­са­наль­ную за­яў­ку. Так што ўсе га­лоў­ныя жыц­цё­выя праб­ле­мы вы­ра­шы­лі­ся. І най­леп­шым чы­нам.

На пра­цу Ігар пры­ехаў пер­шым, ку­піў рас­клад­ную ка­нап­ку, стол і два крэс­лы на кух­ню. На­та­ша з'я­ві­ла­ся паз­ней, і гас­па­дар не без фор­су па­ка­заў ёй вя­лі­кі дом з пры­бу­до­вай, дзе бы­ла ван­на, пры­бі­раль­ня, ха­лод­ная і га­ра­чая ва­да, на­ват пры­род­ны газ!

Уся гэ­тая рас­ко­ша ста­ла маг­чы­май толь­кі та­му, што да 50-год­дзя Каст­рыч­ні­ка ў мяс­тэч­ку бу­да­ва­лі но­вую 3-па­вяр­хо­вую шко­лу і стар­шы­ня кал­га­са да­мог­ся, каб у ка­цель­ні за­мя­ні­лі аб­ста­ля­ван­не, якое да­зво­лі­ла б што­год бу­да­ваць жыл­лё, але ўжо з вы­го­да­мі.

За пра­цу Ігар узяў­ся з ім­пэ­там. Най­перш ён ад­ра­ман­та­ваў буль­ба­ўбо­рач­ны кам­байн, які гніў пад сця­ной май­стэр­ні, по­тым зва­рыў вя­лі­кі стэ­лаж для зап­час­так, на­ве­сіў ней­кія хіт­рыя за­мкі на боч­кі з па­лі­вам. І ўжо зу­сім рас­чу­ліў­ся стар­шы­ня, ка­лі Ігар ад­пра­віў­ся на звал­ку, дзе скру­ціў і ад­рэ­заў усё, што маг­ло спат­рэ­біц­ца ў гас­па­дар­цы.

На­та­ша так­са­ма ўпрэг­ла­ся ў ра­бо­ту. Яна бы­ла па­важ­лі­вай і да ста­рэй­шых, і да ма­лых. Ды­рэк­тар шко­лы не мог на­це­шыц­ца з но­вай на­стаў­ні­цы, але ж пас­ля пер­шай чвэр­ці за­пра­сіў яе ў свой ка­бі­нет і ска­заў: «На­тал­ля Іва­наў­на, вы доб­рая на­стаў­ні­ца, вас на­ват дзе­ці хва­ляць. Але тое, што вы з Іга­рам Мі­хай­ла­ві­чам жы­вя­це не рас­пі­са­ныя...»

На­та­ша пра гэ­та не­як не ду­ма­ла. Мо­жа, та­му што бы­ла шчас­лі­вая?.. Але ж ве­ча­рам яна па­га­ва­ры­ла з Іга­рам, і ў апош­нюю су­бо­ту ліс­та­па­да яны рас­пі­са­лі­ся.

А да таго...

На­та­ша не­як ска­за­ла Іга­ру, што не хо­ча ца­ла­вац­ца з кур­цом. Ён тут жа па­абя­цаў, што сма­ліць не бу­дзе. Не толь­кі з пры­чы­ны жон­чы­най прось­бы. Ён прос­та па­лі­чыў, што па­чак бал­гар­скіх цы­га­рэт «БТ» каш­туе 40 ка­пе­ек. 30 пач­каў на ме­сяц — гэ­та пен­сія ба­бу­лі, аль­бо 85 бу­лак хле­ба. І ўсё на ве­цер... Ча­ла­ве­ку ся­мей­на­му гэ­та не да тва­ру бы­ло.

Зла­дзі­лі яны і вя­сел­ле, за­пра­сіў­шы ўсе мяс­цо­выя вяр­хі, шэсць на­стаў­ніц з му­жа­мі, не­каль­кі сту­дэнц­кіх сяб­роў і сяб­ро­вак. Пры­еха­лі, вя­до­ма ж, баць­кі жа­ні­ха, ма­ту­ля ма­ла­дой ды Іга­ра­ва ста­рэй­шая сяст­ра з Са­лі­гор­ска. Вя­сел­ле бы­ло ба­га­тым дзя­ку­ю­чы це­шчы. Гэ­та яна, за­гад­чы­ца буй­ной кра­мы, на­вез­ла роз­ных да­лі­ка­тэ­саў, кань­я­ку і за­мор­ска­га ві­на.

І за­жы­лі б яны ні­бы го­га­леў­скія ста­ра­свец­кія па­ме­шчы­кі (тым больш што на­па­чат­ку ле­та ча­ка­лі ма­лое), але... Ча­ла­век мяр­куе, а ва­ен­ка­мат «пе­ра­мяр­коў­вае». Праз тры тыд­ні Ігар атры­маў поз­ву на вай­ско­выя збо­ры (як та­ды ка­за­лі, «у пар­ты­за­ны») у тан­ка­вы полк па­блі­зу лі­тоў­скай мя­жы, дзе (ну трэ­ба ж!) спат­каў зна­ём­ца — пра­пар­шчы­ка, з якім не­ка­лі слу­жыў у Поль­шчы. І хоць сяб­ра­мі яны не бы­лі, але пас­ля ад­бою вы­ра­шы­лі су­стрэц­ца ў пра­дук­то­вым скла­дзе, якім той за­гад­ваў, вы­піць пляш­ку-другую га­рэл­кі...

Не­дзе пас­ля пер­шай пе­ра­пы­ніў іх бя­се­ду сіг­нал ба­я­вой тры­во­гі — па­ча­лі­ся ма­неў­ры. Праз чвэрць га­дзі­ны ў Іга­ра­вым тан­ку за­клі­ні­ла ру­ха­вік. Па­кі­нуў­шы хлоп­ца вар­та­ваць танк і па­абя­цаў­шы, што па яго за­раз пры­едуць, кам­бат ру­шыў да­лей, а Ігар за­стаў­ся. Каб не за­мерз­нуць (слу­пок тэр­мо­мет­ра апус­каў­ся та­ды да мі­нус 30) і не за­снуць, ён на­ра­заў кру­гі ва­кол тан­ка, аж па­куль не па­чуў з дзя­цін­ства зна­ё­мыя гу­кі: не­дзе не­па­да­лёк за­вы­лі ваў­кі. Па­ду­маў, што ўра­та­ва­ла б вог­ні­шча, але ён не меў з са­бою за­па­лак. Прый­шло­ся за­лез­ці ў пра­мерз­лы танк і ча­каць — раз-по­раз упа­да­ючы ў ней­кую дры­мо­ту і не ад­чу­ва­ю­чы ні рук ні ног...

Пры­еха­лі па яго толь­кі ў ча­ты­ры га­дзі­ны ра­ні­цы і ад­ра­зу па­вез­лі ў рай­баль­ні­цу. Па­жы­лы хі­рург, уба­чыў­шы Іга­ра­вы но­гі, аб­ма­цю­каў вай­скоў­цаў апош­ні­мі сло­ва­мі, але спра­ву сваю зра­біў (не на­пі­саў­шы ў па­пе­рах пра стан ап'я­нен­ня)... Ве­ча­рам, ка­лі Ігар ады­шоў пас­ля нар­ко­зу, той жа док­тар доў­га ся­дзеў ля яго: пад­ба­дзёр­ваў, рас­каз­ваў пра ле­ген­дар­ную Зі­ну Тус­на­ло­ба­ву, якая амаль з та­кі­мі ж траў­ма­мі змаг­ла не толь­кі жыць, але і на­ра­джаць.

Па Но­вым го­дзе Іга­ра ад­пра­ві­лі на рэ­абі­лі­та­цыю пад Мінск, у шпі­таль для ве­тэ­ра­наў вай­ны, які аса­біс­та апе­ка­ваў кі­раў­нік Бе­ла­ру­сі, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за П.М. Ма­шэ­раў. Ён не раз за­яз­джаў ту­ды, ці­ка­віў­ся па­трэ­ба­мі ўра­чоў і прось­ба­мі па­цы­ен­таў. Гэ­тым ра­зам ён быў вель­мі здзіў­ле­ны, уба­чыў­шы ся­род ве­тэ­ра­наў зу­сім ма­ла­до­га хлоп­ца, спы­ніў­ся ля яго, рас­пы­таў, што зда­ры­ла­ся. Ігар рас­ка­заў пра ўсё, што бы­ло (змаў­чаў­шы хі­ба пра су­стрэ­чу з «пра­па­рам»). Да­даў яшчэ, што па­трэ­баў ні­я­кіх не мае і што жа­дае ад­на­го — як ма­га хут­чэй вяр­нуц­ца да­моў, да жон­кі.

— Ма­ла­дзец! Ге­рой! Ну, тры­май­ся, а я чым зма­гу — да­па­ма­гу.

Пас­ля абе­ду да Іга­ра за­яві­лі­ся двое пра­тэ­зіс­таў, зра­бі­лі злеп­кі і праз два дні пры­нес­лі га­то­выя пра­тэ­зы. Кіс­ці рук бы­лі зроб­ле­ны до­сыць уда­ла. Ад­ня­тыя ж па ка­ле­ні но­гі пра­ці­наў не­вы­нос­ны боль... Пра­тэ­зіс­ты абя­ца­лі, што з ця­гам ча­су ён, мо­жа, па­ці­шэе.

Праз ты­дзень пас­ля гэ­та­га Іга­ра пры­вез­лі да­моў: спа­чат­ку з ма­шы­ны «хут­кай» да­ста­лі ін­ва­лід­ную ка­ляс­ку з пра­тэ­за­мі, по­тым на на­сіл­ках вы­нес­лі яго са­мо­га. На­та­ша пла­ка­ла. І не зра­зу­мець бы­ло, ад ча­го больш...

На­заўт­ра на «Вол­зе» пры­мча­ла­ся це­шча, па­кру­ці­ла­ся ў ха­це, по­тым па­клі­ка­ла дач­ку на двор. Усю іх гу­тар­ку Ігар не чуў, але це­шчы­ны сло­вы: ка­ле­ка і раз­вод у роз­ных кам­бі­на­цы­ях пра­гу­ча­лі вы­раз­на. Спрэч­ка доў­жы­ла­ся з паў­га­дзі­ны, але, мяр­ку­ю­чы па тым, што па­абе­даць це­шча не за­ста­ла­ся, да зго­ды яны не прый­шлі.

Пры­еха­лі Іга­ра­вы баць­кі, пры­вез­лі вяс­ко­вых гас­цін­цаў і ска­за­лі На­та­шы, што га­то­вы за­браць свай­го сы­на да­моў. Што па­куль жы­выя, бу­дуць да­па­ма­гаць ёй га­да­ваць дзі­цят­ка. Але На­та­ша ра­шу­ча за­пя­рэ­чы­ла, ска­за­ла:

— Гэ­та мой муж, і гля­дзець яго бу­ду я!

На раз­ві­тан­не свё­кар са свяк­ру­хай упер­шы­ню на­зва­лі яе да­чуш­кай і з гэ­тым ад­бы­лі.

У кра­са­ві­ку пры­быў ва­ен­ны ка­мі­сар, пры­вёз ме­даль «За ба­я­выя за­слу­гі», а як толь­кі пад­сох­ла зям­ля, за­ві­та­лі стар­шы­ня кал­га­са з пра­ра­бам і ска­за­лі:

— Ня­ма ча­го та­бе, Ігар Мі­хай­ла­віч, дня­мі кіс­нуць у ха­це. Па­каз­вай, дзе па­ста­віць аль­тан­ку. Хоць з людзь­мі па­ся­дзіш, па­куль жон­ка ў шко­ле.

І да мая тая аль­тан­ка, на­ват за­шклё­ная, ста­ла спра­ва ад сцеж­кі, што вя­ла ў дом.

Шос­та­га чэр­ве­ня На­та­ша до­сыць лёг­ка на­ра­дзі­ла зда­ро­вую да­чуш­ку, і ў Іга­ра з'я­віў­ся не толь­кі лю­бі­мы за­ня­так, але і яшчэ адзін сэнс жыц­ця. Ён на­ву­чыў­ся за­баў­ляць і кар­міць ма­лую, га­дзі­на­мі піль­на­ваў яе сон.

Праз два га­ды, ка­лі ста­ла бач­на, што На­тал­ля Іва­наў­на зноў ця­жар­ная, мяс­тэч­ка друж­на за­гу­ло: вар'­ят­ка... Ле­там у сям'і на­ра­дзіў­ся сын, а праз тры га­ды яшчэ адзін. Яго ўжо су­се­дзі пры­ня­лі спа­кой­на, як неш­та на­леж­нае, бо за гэ­тыя га­ды На­та­ша ста­ла спраў­най вяс­ко­вай ка­бе­тай, у якой муж і дзе­ці да­гле­джа­ны, у ха­це чыс­та, а ў га­ро­дзе ўсё рас­це.

Так ці­ха, мір­на яны пра­жы­лі яшчэ 19 га­доў. Дзе­ці вы­рас­лі і раз­ля­це­лі­ся хто ку­ды, Ігар пра­чы­таў усе кні­гі з вя­лі­кай На­та­шы­най біб­лі­я­тэ­кі, пе­ра­клю­чыў­ся на га­зе­ты і тэ­ле­ві­зар. Яны даў­но ўжо спа­лі па­асоб­ку: На­та­ша — у спаль­ні, Ігар — у за­ле, дзе тэ­ле­ві­зар... У ад­ну зу­сім не цу­доў­ную ра­ні­цу ён не пра­чнуў­ся — па­мёр у сне...

А На­та­ша, На­тал­ля Іва­наў­на, жы­ве і сён­ня: чым мо­жа, да­па­ма­гае дзе­цям, га­дуе ўну­каў, кож­ны з якіх — свай­го кштал­ту пом­ні­чак... Яе са­ма­ах­вяр­на­му ка­хан­ню.

Ві­таль ГЕ­РА­СІ­МАЎ,

г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.