Вы тут

Камуналка, разбітыя дарогі, нясвоечасовыя разлікі...


У Ма­гі­лё­ве зноў раз­бі­ра­лі­ся з праб­ле­ма­мі на­сель­ніц­тва

Маг­чы­масць па­дзя­ліц­ца на­ба­ле­лым пад­час пра­мой тэ­ле­фон­най лі­ніі не­па­срэд­на са стар­шы­нёй Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­рам Да­ма­неў­скім на гэ­ты раз атры­маў 21 ча­ла­век. Пы­тан­ні яшчэ 47 за­яў­ні­каў, якія да­зва­ні­лі­ся, узя­ты на кант­роль і бу­дуць раз­гля­дац­ца ад­па­вед­ны­мі служ­ба­мі. Ка­заць пра спад па­пу­ляр­нас­ці та­ко­га фар­ма­ту зно­сін з мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі нель­га. Коль­касць ня­спраў­джа­ных зван­коў за­шкаль­вае — аж за 6 ты­сяч.

Раз­мо­ва з на­сель­ніц­твам вя­ла­ся ў рэ­жы­ме ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі, і кі­раў­ні­кі ра­ё­наў пры­ма­лі ў ёй не­па­срэд­ны ўдзел. Най­больш вы­со­кую ак­тыў­насць пра­яві­лі жы­ха­ры Ма­гі­лё­ва, Ма­гі­лёў­ска­га, Клі­ма­віц­ка­га, Дры­бін­ска­га, Шкло­ўска­га ра­ё­наў. Бы­лая ра­бот­ні­ца «Стром­ма­шы­ны» па­скар­дзі­ла­ся, што пры зваль­нен­ні ёй не зра­бі­лі кан­чат­ко­вы раз­лік. На гэ­тым прад­пры­ем­стве ця­пер са­праў­ды вель­мі цяж­кае ста­но­ві­шча. Але жан­чы­не па­абя­ца­лі ра­за­брац­ца з пы­тан­нем і на­ват да­па­маг­чы з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем. Жы­хар­ку Шкло­ўска­га ра­ё­на хва­ля­ва­ла праб­ле­ма во­да­за­бес­пя­чэн­ня. Яна па­ве­да­мі­ла, што ў яе не ха­пае срод­каў, каб пра­вес­ці ў дом ва­ду. Ёй ад­ка­за­лі, што азна­ё­мяц­ца з пы­тан­нем і раз­гле­дзяць, чым мож­на да­па­маг­чы. На­огул пы­тан­ні ма­ла чым ад­роз­ні­ва­лі­ся па сва­ёй тэ­ма­ты­цы ад тых, якія гу­ча­лі ра­ней. Зноў іш­ла га­вор­ка пра жыл­лё­выя і ка­му­наль­ныя праб­ле­мы, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не, ра­монт да­рог у пры­ват­ным сек­та­ры, не­да­хоп ме­ды­цын­скіх кад­раў...

«Так зва­ных на­ду­ма­ных пы­тан­няў не па­сту­па­ла, — пад­су­ма­ваў вы­ні­кі трох­га­дзін­най раз­мо­вы Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі. — Лю­бы гра­ма­дзя­нін мае пра­ва звяр­нуц­ца ў ор­га­ны вы­ка­наў­чай ула­ды са сва­ёй праб­ле­май, і ка­лі ён не­ад­на­ра­зо­ва па­ды­мае ад­ну і тую ж тэ­му, трэ­ба зра­біць ней­кія вы­сно­вы. Ча­сам гэ­та свед­чыць аб ніз­кім уз­роў­ні тлу­ма­чаль­най пра­цы ся­род на­сель­ніц­тва. Га­лоў­ная на­ша за­да­ча — да­маг­чы­ся та­го, каб пы­тан­ні лю­дзей вы­ра­ша­лі­ся на ўзроў­ні тых ор­га­наў ула­ды, у кам­пе­тэн­цыі якіх яны зна­хо­дзяц­ца».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?