Вы тут

Такую жонку пашукаць...


У ма­ёй сям'і даў­но за пра­ві­ла: пе­рад тым, як за­пра­шаць гас­цей, жон­ка скла­дае спіс — доў­гі та­кі, і ў ім, як пра­ві­ла, два слуп­кі: «Па­да­рун­кі» і «Пра­ві­янт». По­тым гро­шы ад­ліч­вае. Праў­да, не шмат.

— Мо­жа не ха­піць, — нер­ву­ю­ся я. — Гля­дзі, на­зваў коль­кі.

На дзі­ва спа­кой­на жон­ка ка­жа:

— Не ха­дзі ў піў­нуш­ку. Менш ку­ры ці зу­сім кінь... Не трэ­ба гро­шы тран­жы­рыць на абы-што.

— Лад­на! У мя­не толь­кі дзве дур­ныя па­зі­цыі...

— А сот­ня круч­коў-па­плаў­коў і ін­шых ры­ба­лоў­ных пры­лад, не лі­ча­чы за­мор­ска­га спі­нін­га? Учо­ра я пра­вя­ла рэ­ві­зію...

На­та­пы­рыў я ву­шы: ня­ўжо, ду­маю, пад­гле­дзе­ла?

— Гэ­та ж да­ду­мац­ца! Круч­кі-па­плаў­кі свае гэ­так за­хоў­ваць...

Зна­чыць, знай­шла! Пра­ню­ха­ла... Пад­ча­пі­ла, як та­го шчу­па­ка, і бу­дзе вы­во­дзіць на чыс­тую ва­ду.

— ...Круч­кі — у ты­сяч­ныя за­горт­ваць, па­плаў­кі — у пя­ці­ты­сяч­ныя... Ай га­ла­ва!

— А што тут дрэн­на­га?! Я ж так па­зна­чаю сваё да­бро, каб не пад­піс­ваць і ве­даць — што дзе. Ноу-хау... Не трэ­ба ні алоў­ка, ні па­пе­ры.

— Міль­я­нер знай­шоў­ся!

— Мы ўсе ця­пер міль­я­не­ры, — удак­лад­няю. — Ка­пе­ек даў­но ня­ма. За­тое кі­шэ­ні цэ­лыя. Не трэ­ба цы­ра­ваць. Ка­лі сар­тую круч­кі-па­плаў­кі свае, ды ня­ма пад ру­кой па­пе­ры — усё ў ход ідзе. Ад­ной­чы на­ват ней­кі да­ку­мент вы­ка­рыс­таў... Ты ж па­мя­та­еш.

— Ней­кі, ка­жаш? На­ша па­свед­чан­не аб шлю­бе ў ход пай­шло! На­па­ка­ваў, спа­рад­ка­ваў... Двац­цаць во­сем скры­на­чак!

— Двац­цаць дзве, — па­праў­ляю жон­ку. — Тры здво­е­ныя — ад­на ў ад­ной. Жоў­тыя бля­ша­нач­кі...

— А пра чыр­во­ную, са­мую вя­лі­кую, за­быў­ся? Дзе ва­лю­та сха­ва­на — до­ла­ры, еў­ра. На­ват юа­ні ёсць. Вой, пла­ча па та­бе тур­ма, Ко­ля!

— Не кра­дзе­ныя ж! Ні­ко­га не пад­ман­ваў, ха­ба­ру не браў. З за­роб­ле­ных ін­шым ра­зам кры­ху су­неш не ў тую кі­шэнь. А по­тым зной­дзеш, і ў га­ла­ве дур­ныя дум­кі па­чы­на­юць кру­ціц­ца: а рап­там чор­ны дзень заўт­ра?! У ка­го ён не бы­вае... Асаб­лі­ва ў та­кіх лю­дзей — сціп­лых, сум­лен­ных — як мы з та­бой... Гэ­та ўсё на­ша, ся­мей­нае. Агуль­ны ка­цёл...

Мая Лю­ся ўсмі­ха­ец­ца.

— Лад­на, — ка­жа. — Ка­цёл дык ка­цёл. Та­му за­яў­ляць па­куль не пай­ду, будзь на во­лі, спат­рэ­біш­ся...

— Аба­вяз­ко­ва! — кі­ваю га­ла­вой. — Дзе твой спіс?

— Вось... І кры­ху гро­шай. Бу­дзем лі­чыць — ма­іх. Ас­тат­няе — да­баў­ляй. Ты ж гас­па­дар, пе­ра­гледзь сваю гас­па­дар­ку і — дзей­ні­чай! Гос­ці за­про­ша­ны.

Ну што тут бу­дзеш ра­біць?

У ці­хім мес­цы па­раз­горт­ваў я круч­кі-па­плаў­кі ды блеш­ні, пад­лі­чыў свае на­яў­ныя рэ­сур­сы, пай­шоў па кра­мах.

І во цуд! На ўсё ха­пі­ла: і на па­да­рун­ак жон­цы, і на су­ве­ні­ры гас­цям.

— Вось гэ­та муж­чы­на! — ка­за­лі яны, са­браў­шы­ся за ста­лом. — Які густ, якое ўмен­не вы­бі­раць!

І Лю­ся не маў­чыць: маў­ляў, толь­кі дзя­ку­ю­чы яму і стол гэ­ты на­кры­ты...

Ну як тут не га­на­рыц­ца сва­ёй жон­кай! Яна ж — ка­лі трэ­ба — не толь­кі цу­доў­ны ку­лі­нар і бух­гал­тар, але і Шэр­лак Холмс. А што га­лоў­нае — умее пад­ба­дзё­рыць, па­хва­ліць у скла­да­ную хві­лі­ну. Ін­шым ра­зам — пра­маў­чаць. Не па­нес­ці ся­мей­ны сак­рэт на ву­лі­цу. А тым больш — да­лей...

Так што на­ступ­ным ра­зам я хут­чэй за ўсё раз­бя­ру і свой спі­нінг. Па вя­лі­кім сак­рэ­це ска­жу: унут­ры яго, у тоў­стым дзярж­аль­не, і ў са­мім ву­дзіль­не ёсць шмат па­трэб­на­га для на­ша­га су­мес­на­га шчас­лі­ва­га жыц­ця.

Ва­сіль НАЙ­ДЗІН, г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».