Вы тут

Нацыянальны каларыт — у эмблему!


Хакейная федэрацыя прэзентавала магчымы варыянт уласнага лагатыпа

У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, што, на думку кіраўніцтва федэрацыі, павінна вылучаць зборную Беларусі сярод іншых камандаў свету. Таксама ў графіцы прысутнічаюць дзве скрыжаваныя клюшкі і шайба.

18-17

«Мы праводзілі адкрыты конкурс на стварэнне лагатыпа асацыяцыі, — распавёў генеральны сакратар федэрацыі Яраслаў ЗАЎГАРОДНІ. — Атрымалі каля дваццаці васьмі варыянтаў ад аматараў хакея. Аднак журы конкурсу не змагло выявіць пераможца. Таму федэрацыя была вымушана звярнуцца да трох прафесійных кампаній, якія прапанавалі на выбар каля шасці прынцыпова розных канцэпцый. Мы спынілі свой выбар на гэтай. Асноўнымі крытэрыямі былі лаканічнасць, абавязкова прысутнасць беларускага арнаменту як унікальнага элемента ў хакейным свеце, паколькі з усіх краін — удзельніц сусветнай федэрацыі хакея — у нас адзіных ёсць такі. Плюс, натуральна, хакейная тэматыка. Гэты варыянт яшчэ не канчатковы. Мы адкрыты для прапаноў і пажаданняў. Тым не менш наша задача — паехаць на будучы чэмпіянат свету ўжо з новай сімволікай».

Прапанаваная канцэпцыя будзе абмяркоўвацца цягам месяца, пасля чаго будзе зацверджаны канчатковы варыянт лагатыпа. За гэты тэрмін могуць быць зменены некаторыя дэталі малюнка.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».