Вы тут

Лакальныя радасці


Вялікія перамогі беларускіх спартсменаў на маленькіх турнірах

1. Меліціна Станюта стала пераможцай міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы «Bаltіс Hоор 2015», які праходзіў у Рызе. Беларуская грацыя набрала 69,650 бала і заняла першае месца ў алімпійскай дысцыпліне — шматбор'і. Серабро заваявала расіянка Ірына Аненкава (69,517), тройку прызёраў замкнула гімнастка з Азербайджана Гулсум Шафізада (66,567). Яшчэ адна беларуская гімнастка, Кацярына Галкіна, з вынікам 63,633 заняла сёмае месца.

Паралельна з гэтым традыцыйным турнірам праходзіў Кубак памяці Людмілы Качкалды, у якім удзельнічалі юніёркі ў групавых практыкаваннях. З вынікам 31.400 балаў беларуская каманда атрымала ўпэўненую перамогу. На другім месцы расійскія гімнасткі, бронзу заваявалі гаспадыні турніру — каманда Латвіі.

2. Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заняла трэцяе месца на этапе Кубка Еўропы ў Швейцарыі. У фінале выступала яшчэ адна беларуска, Вера Ляшкевіч, якая заняла 5-е месца. Пераможцай жа стала расіянка Любоў Нікіціна.

Нагадаем, што ў гэтым сезоне да васямнаццацігадовай Аляксандры Раманоўскай прыйшлі першыя вялікія перамогі. Так, у канцы студзеня беларуска нечакана для заўзятараў і спецыялістаў перамагла на адным з этапаў Кубка свету ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе. Аднак пасля атрымала траўму і прапусціла фінальны этап Кубка свету ў Раўбічах. У агульным заліку Кубка свету яна заняла 9-е месца, а ў генеральнай класіфікацыі Кубка Еўропы ідзе на чацвёртым месцы.

3. З трыма медалямі вяртаюцца нашы баксёры з маладзёжнага турніру, прысвечанага памяці савецкага спартсмена Дана Пазняка. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Вільнюсе, удзельнічалі больш за сто перспектыўных юных атлетаў з Аўстрыі, Беларусі, Венгрыі, Даніі, Ізраіля, Кіпра, Нідэрландаў, Нарвегіі, Францыі, Чэхіі і іншых краін.

Перамогу ў вагавай катэгорыі да 75 кг святкаваў Антон Стэльмакоў, які ў фінальным паядынку выйграў у ўзбекскага баксёра Казімбека Мардонава. Маглі паўтарыць дасягненне суайчынніка двое яго калег па камандзе, аднак хлопцы саступілі ў вырашальных сустрэчах. Такім чынам, Яўген Кармільчык і Мікалай Шах засталіся з «серабром».

18-26

4. У алімпійскім спарткомплексе «Стайкі» завяршыўся розыгрыш Кубка Беларусі па цяжкай атлетыцы, на якім устаноўлены тры рэкорды краіны. У жанчын прадстаўніца Лельчыц Алена Ляхавец у рыўку падняла штангу вагой 73 кг, абнавіўшы тым самым нацыянальны рэкорд. Спартсменка з Гомельскай вобласці выйграла турнір з сумай 159 кг.

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2008 у Пекіне Настасся Новікава заняла першае месца ў катэгорыі да 63 кг. Вынік лідара жаночай зборнай — 223 кг. Іншыя лідары жаночай каманды таксама паказалі высокія вынікі. Дар'я Пачобут (да 69 кг) стала першай з вынікам 245 кг, Дзіне Сазанавец не было роўных у катэгорыі да 75 кг.

У мужчын фенаменальна выступіў Яўген Жарнасек (звыш 105 кг). Беларускі суперцяж пераадолеў на Кубку Беларусі грасмайстарскую адзнаку ў 410 кг па суме дваябор'я і выйграў турнір.

Акрамя гэтага, пераможцам Кубка Беларусі з двума рэкордамі сярод юніёраў (у рыўку і суме дваябор'я) у катэгорыі да 69 кг стаў Арцём Крокаў. Адзначым, што Кубак Беларусі — важны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які з 10 па 18 красавіка пройдзе ў Тбілісі.

5. У заключны дзень Кубка Еўропы па лёгкаатлетычных кіданнях, які праходзіў у партугальскай Лейрыі, беларускія атлеты выйгралі дзве ўзнагароды, папоўніўшы сваю скарбонку да пяці медалёў.

У дзяўчат (да 23 гадоў) першае месца ў кіданні молата заняла Алена Собалева. У гэтай жа ўзроставай групе «бронзу» ў кіданні кап'я заваяваў беларус Аляксандр Казлоўскі.

Па выніках Кубка Еўропы па лёгкаатлетычных кіданнях у актыве зборнай Беларусі пяць узнагарод рознай вартасці. Узгадаем таксама «золата» Юліі Леанцюк (штурханне ядра), серабро «малатабойца» Юрыя Васільчанка і «бронзу» Вікторыі Колб (штурханне ядра).

Навіны збірала Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.