Вы тут

Давай хутчэй, метабалізм!


«Раскажыце, калі ласка, як паскорыць метабалізм?

Алеся, Гродзенская вобласць».

Тлумачыць участковы тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Таццяна ПАРХОМЕНКА:

18-4

— Метабалізм — той працэс, які дапамагае арганізму выпрацоўваць і расходаваць энергію, гэта ўся тая «хімія», якая адбываецца ад моманту паступлення пажыўных рэчываў у арганізм да моманту поўнага развітання з усім гэтым.

Для зручнасці разглядаюць два бакі метабалізму — анабалізм і катабалізм. Першы звязаны з затратай энергіі, другі суправаджаецца яе вызваленнем.

Хуткасць, з якой арганізм расходуе энергію і спальвае калорыі — як мне здаецца, вас цікавіць менавіта гэты момант — моцна адрозніваецца ў залежнасці ад полу, узросту, масы цела, фізічнай падрыхтоўкі, целаскладу, працягласці і інтэнсіўнасці работы, характару харчавання, ад генетычных, гарманальных і некаторых іншых фактараў.

Самы істотны ўплыў на метабалізм аказвае ўзрост. Абменныя працэсы ў арганізме дарослага кожныя 10 гадоў запавольваюцца на 7-10 працэнтаў. Гэта часткова звязана са змяншэннем актыўнасці і зніжэннем колькасці мышачнай масы. З узростам пры недахопе фізічнай нагрузкі мышцы замяшчаюцца тлушчавай тканкай, а ў ёй абмен рэчываў працякае ў 3 разы павольней, чым у мышцах. Запавольванне метабалізму часта прыводзіць да атлусцення і розных захворванняў, абумоўленых лішняй вагой.

Парушэнні хуткасці абмену рэчываў могуць быць і ў маладым узросце, калі ў арганізме няма балансу паміж спажываннем і расходам энергіі.

У мужчын абменныя працэсы працякаюць хутчэй — у іх больш мышцаў і менш тлушчавай тканкі.

Паскорыць метабалізм можа кожны — за кошт змены харчовага рацыёну і ладу жыцця.

* Прымайце ежу 5 разоў на дзень невялікімі порцыямі. Дробнае харчаванне дапамагае захоўваць стабільны ўзровень цукру ў крыві і папярэджвае пераяданне.

* Ужывайце дастатковую колькасць бялкоў, менш жывёльных тлушчаў і простых вугляводаў (цукру і кандытарскіх вырабаў).

* Не прапускайце сняданак (гэта павінна быць 30% ад усяго дзённага рацыёну), у якім павінны быць бялкі, тлушчы і вугляводы.

* Апошні прыём ежы — не пазней за 4 гадзіны да сну.

* Піце дадатковую колькасць вады. Вада — найважнейшы складнік метабалізму, яе нястача запавольвае абмен рэчываў. Халодная вада карысная ў гэтым сэнсе тым, што арганізму давядзецца затраціць энергію на яе саграванне.

Святлана БАРЫСЕНКА

Прадукты, якія паскараюць метабалізм:

• бялковыя прадукты (любое поснае мяса, яечны бялок);

• марская рыба (сёмга, фарэль, скумбрыя, сардзіны);

• аўсяныя шматкі (з цэлага зерня);

• нятлусты ёгурт;

• чырвоны востры перац чылі;

• карыца, кары, травы;

• зялёны чай, кава;

• грэйпфрут, лімон;

• яблыкі, грушы, ківі;

• брокалі, шпінат;

• марскія водарасці і морапрадукты;

• імбір, асабліва марынаваны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.