Вы тут

Самы просты аналіз


— Аналіз мачы ў першую чаргу неабходны для таго, каб выявіць характэрныя для захворванняў адхіленні ў абмене рэчываў. Гэты аналіз заключаецца ў вывучэнні агульных уласцівасцяў мачы, хімічным і мікраскапічным даследаванні, — гаворыць загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Вера КОЛТУН.

У норме мача мае даволі светлы колер, «фарбавацца» яна можа падчас ужывання некаторых прадуктаў і лекаў.

Кіслотнасць. Мача здаровых дарослых пры звычайным харчаванні мае сярэдняе значэнне рН 6,25. Ваганні гэтага значэння звязаныя з характарам харчавання: мясная дыета дае кіслую рэакцыю мачы, а раслінная — шчолачную. Пры змешаным харчаванні ў арганізме ўтвараюцца галоўным чынам кіслыя прадукты абмену. Кіслотнасць мачы павялічваецца пры цукровым дыябеце, туберкулёзе нырак, ныркавай недастатковасці.

Шчыльнасць. Залежыць ад канцэнтрацыі раствораных у ёй бялку, глюкозы, мачавіны і соляў натрыю, колькасці выпітай вадкасці, характару з'едзенага. Калі шчыльнасць ранішняй мачы роўная або крыху большая за 1,018, гэта выключае неабходнасць далейшага даследавання з дапамогай спецыяльных проб. Вельмі высокія або нізкія лічбы шчыльнасці патрабуюць высвятлення прычын.

Бялок. У норме ў ранішняй мачы бялок не выяўляецца. Існуе вялікая колькасць якасных і колькасных метадаў вызначэння бялку ў мачы. Часам пры наяўнасці бялку мача становіцца мутнай. Пры інфекцыі мачавой сістэмы могуць быць сляды бялку ў межах 0,033-0,066 мг/л. Пратэінурыя можа быць пастаяннай (калі выяўляецца цягам многіх тыдняў) і часовая (падчас гарачкі і інтаксікацыі).

Глюкоза. У норме не вызначаецца. Яе з'яўленне можа быць вынікам гіперглікеміі.

Эрытрацыты. Звычайна не выяўляюцца або могуць быць адзінкавымі. Пры большай колькасці мача становіцца чырвонай, што можа быць пры гламеруланефрыце, піеланефрыце, пухліне ныркі, пашкоджанні мочавыводных шляхоў, цяжкай фізічнай нагрузцы.

Лейкацыты. У норме адзінкавыя. У мужчын ад 0 да 3, у жанчын — ад 0 да 5 у полі зроку. Павелічэнне колькасці сведчыць аб запаленчых працэсах у нырках або мочавыводных шляхах.

Цыліндры. Выяўленне адзінкавых — норма. Калі іх шмат, прызначаюць даабследаванне.

Эпітэліяльныя клеткі. Плоскі эпітэлій у норме не перавышае 1-2 у полі зроку. Калі больш, падазраюць запаленне ў мачавым канале, мачавым пузыры, похве. З'яўленне цыліндрычнага эпітэлію сведчыць аб запаленні ў мачаводзе, ныркавай лаханцы.

Бактэрыі. Вялікая колькасць мікробаў патрабуе бактэрыялагічнага даследавання мачы (пасеў на флору).

Спецыяльныя метады даследаванняў мачы праводзяцца толькі па прызначэнні ўрача

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.