Вы тут

У заўзятых курцоў — карыес зубоў


Курэнне шкодзіць усім сістэмам арганізма, аднак першае, што трапляецца шкодным рэчывам на шляху — зубы. Карыес — гэта, вядома, не рак лёгкага або інсульт, не язвавая хвароба або эндаартэрыт (захворванне артэрый), але... Паводле слоў урача-стаматолага-тэрапеўта 9-й стаматалагічнай паліклінікі г. Мінска Алены СЫРАЕГІНАЙ, сярод курцоў у 2 разы больш людзей, якія не маюць ніводнага зуба пасля 65 гадоў. Пачынаецца ўсё з налёту, які ўтвараецца вельмі хутка з-за пастаянна высокай сухасці ў роце. Сліна ў курца выдзяляецца ў малой колькасці, а таму не здольна хоць неяк змываць і абараняць рот ад шматлікіх бактэрый. Далей церпяць дзясны — парушаецца кровазварот, пашкоджваецца слізістая, з'яўляецца кроватачывасць і запаленне. Стаматолагі добра ведаюць: калі перад табой курэц, можна і без агляду сказаць, што ў яго ёсць множны карыес. А карыес наогул лёгка пераходзіць ад аднаго зуба да другога. Пакуль далечыш адзін зуб, можаш брацца за іншы. А не лячыць нельга, таму што наперадзе выдаленне і пратэзаванне. Аднаўляюцца ж курцы пасля любога хірургічнага ўмяшання дрэнна. Імплантаванне часам немагчымае. Слізістая аказваецца цалкам загубленай канцэрагенамі. Паступова з'яўляецца лейкаплакія паднябення — амаль нябачная бялёсая плёнка на паднябенні, а скончыцца ўсё можа ракам слізістай ротавай поласці і губы. На фоне хворых зубоў абавязкова слабее імунная сістэма, чалавек становіцца больш схільным да розных інфекцый. Ніякая зубная паста не дапаможа папярэдзіць разбуральнае дзеянне дыму на зубы і слізістую. Калі вы яшчэ не развіталіся з жудаснай звычкай, матывуйце сябе як мага хутчэй, бо адмова ад цыгарэт гарантуе вам:

  • адсутнасць непрыемнага паху з рота;
  • магчымасць знізіць частату наведвання стаматолага;
  • змяншэнне рызыкі развіцця вялікай колькасці захворванняў, у тым ліку стаматалагічных

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.