Вы тут

Гарыць не толькі трава...


Не дзейнічае перакананне — падзейнічае пакаранне

Толькі за мінулыя выхадныя падраздзяленні МНС у Гродне выязджалі на тушэнне сямі ўзгаранняў сухой расліннасці — у мікрараёнах Ласосна, Баранавічы і Вішнявец.

18-36

Як правіла, у такіх выпадках ігнаруюцца элементарныя патрабаванні пажарнай бяспекі. І ўжо неаднойчы ад травы загараліся жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Што страшней, атрымлівалі апёкі і нават гінулі людзі. 15 сакавіка такая бяда здарылася на Смаргоншчыне — у рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы «хуткая дапамога» даставіла з моцнымі апёкамі жанчыну. Яна пацярпела... на сваім дачным участку. Быццам дробязь — спаліць галіны пасля абрэзкі дрэў. Аднак загарэлася сухая трава і жанчына, спрабуючы спыніць вогненную хвалю, адчула сябе дрэнна — звалілася на апаленую зямлю...

Трэба мець на ўвазе, што дым, які выдзяляецца падчас гарэння расліннасці, вельмі таксічны, шкодзіць здароўю людзей і прычыняе непапраўную шкоду экалогіі. Таму нельга дапускаць узгаранняў, а калі гэта ўсё ж здарылася і ліквідаваць ачаг пажару не ўдалося, то трэба неадкладна патэлефанаваць у дзяжурную службу МНС па нумары «101» альбо «102».

За невыкананне правіл бяспекі пры спальванні сухой расліннасці прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. За раскладанне вогнішча ў забароненых месцах — у памеры 12 базавых велічынь. Як паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС, па стане на 16 сакавіка ўжо зарэгістраваны 114 выпадкаў загарання сухой расліннасці на плошчы 31 гектар. 39 чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Б'юць трывогу і магілёўскія выратавальнікі. Нядаўна пры спальванні сухой расліннасці загінуў малады мужчына, яшчэ адзін атрымаў цяжкія траўмы. З апёкамі амаль 75% цела шпіталізаваны 53-гадовы жыхар вёскі Шалаёўка Кіраўскага раёна. Калі ён тушыў траву на сваім прысядзібным участку, на ім раптоўна загарэлася вопратка. А ў вёсцы Пясцова агонь пакінуў без даху гаспадарчую пабудову. Мяркуецца, што справа не абышлася без удзелу пажылой суседкі, якая спальвала смецце на сваім участку. Акрамя гэтага, пашкоджаны дах і сцены двух хлявоў у вёсцы Рабочы Быхаўскага раёна. І толькі дзякуючы ратаўнікам агонь не перакінуўся на найбліжэйшыя дамы. Зараз высвятляецца асоба, вінаватая ў падпальванні.

Барыс ПРАКОПЧЫК, Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.