Вы тут

Газ таннейшы, калі ёсць пастаянная рэгістрацыя


Мінчанцы Маі Уладзіміраўне Пачкоўскай у спадчыну дасталася палова дома ў вёсцы Леніна Дзяржынскага раёна. Як мы зразумелі, заяўніца выкарыстоўвае яго пад лецішча. Мабыць, у гэтым і хаваюцца карані пытання, якое задала нам па «гарачай лініі» жанчына.

— Нядаўна хацела замовіць новы газавы балон і даведалася, што за гэта давядзецца аддаць 212 тысяч рублёў. У той жа час мае суседзі, таксама дачнікі, плацяць менш. Так было і раней, яшчэ да апошняга падаражання, калі цэны былі меншымі — у іх усё адно выходзіла іншая сума. Чаму так? — прасіла патлумачыць Мая Уладзіміраўна.

З просьбай дапамагчы даць адказ на пытанне чытачкі рэдакцыя звярнулася ў раённае ўпраўленне «Дзяржынскрайгаз». Эканаміст прадпрыемства Ірына Крупінская аператыўна праверыла ўсе патрэбныя звесткі, атрымала даведку ў сельскім Савеце, на тэрыторыі якога размешчаны дом заяўніцы, і ў выніку паведаміла наступнае.

— Названае жыллё было перааформлена на імя вашай чытачкі ў красавіку 1992 года. І з таго часу ў ім ніхто пастаянна не зарэгістраваны, уладальніца пражывае і мае пастаянную рэгістрацыю ў сталіцы. Разам з тым, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №571 ад 12 чэрвеня 2014 года было прынята Палажэнне аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жылога фонду. У главе 1, пункце 12 першыя два абзацы якраз датычацца такой катэгорыі насельніцтва, як ваша заяўніца, тых, хто не мае пастаяннай рэгістрацыі па месцы пражывання. Для іх плата за карыстанне бытавым звадкаваным газам налічваецца па эканамічна абгрунтаваных тарыфах, іншымі словамі, у памеры 100 працэнтаў, — распавяла Ірына Іванаўна. — З 1 студзеня гэтага года згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 года №1166 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 года №1269) цана склала 212 100 рублёў.

Паводле далейшых слоў Ірыны Крупінскай, у вёсках шмат дачнікаў, якія, не маючы пастаяннай рэгістрацыі па месцы свайго, як правіла, часовага пражывання ў лецішчах у сезон, плацяць за газ па эканамічна абгрунтаваным тарыфе, г.зн. поўны кошт. Для таго, каб атрымаць прэферэнцыю, трэба мець у пашпарце штамп той самай пастаяннай рэгістрацыі ў доме ў вёсцы (які, бясспрэчна, маецца ў суседзяў, на якіх спасылаецца наша чытачка). Але, думаецца, наўрад ці заяўніца будзе гэта рабіць, каб сэканоміць на балоне газу. Пры наяўнасці пастаяннай рэгістрацыі ён абыходзіцца зараз у 90 950 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.