Вы тут

«Адкладваць ікру» — па правілах


Асятровы бізнес хутка павінен быць зарэгістраваны

З 1 чэрвеня вытворчыя аб'екты, якія вядуць дзейнасць па вытворчасці асятровых відаў рыб і (ці) ікры з іх, павінны быць зарэгістраванымі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

18-27

Таксама, згодна з Пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2015 года №181, з гэтай жа даты ікра з асятровых рыб можа рэалізоўвацца толькі ў спецыяльна маркіраванай упакоўцы, патрабаванні да якой пералічаны ў гэтым жа дакуменце.

Як патлумачылі ў Мінпрыроды, дагэтуль з-за адсутнасці арганізацый, якія вялі б вытворчасць таварнай прадукцыі асятровых відаў рыб, уключаючы ікру з іх, экспартна-імпартныя аперацыі ў дачыненні да названай прадукцыі ў Беларусі не ажыццяўляліся, у сувязі з чым адсутнічала неабходнасць прававога рэгулявання названай дзейнасці. Але потым у краіне з'явіліся кампаніі, якія вядуць таварную гадоўлю, перапрацоўку асятровых відаў рыб і атрыманне харчовай ікры.

Для рэалізацыі гэтай прадукцыі арганізацыі-вытворцы асятровых відаў рыб і прадукцыі павінны забяспечыць захаванне палажэнняў Канвенцыі СІТЕС. У кастрычніку 2002 года на яе канферэнцыі бакоў была прынята рэзалюцыя «Захаванне і гандаль асятровымі і весланосымі». Згодна з ёй, кожны бок, які імпартуе, экспартуе і рээкспартуе павінен стварыць сістэму рэгістрацыі размешчаных на яго тэрыторыі вытворчых аб'ектаў. Апроч таго, бакі канвенцыі павінны стварыць універсальную сістэму маркіроўкі ўпакоўкі ікры асятровых відаў рыб для гандлю ёю на ўнутраным і знешнім рынках.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.