Вы тут

Трохразовае харчаванне — шкодны рэжым?


Большасць людзей ядуць тры разы на дзень. Але, на думку гісторыка Эбігейл Кэрал, ад гэтага рэжыму варта адмовіцца. Ён з'яўляецца культурнай надбудовай, напрыклад, карэнныя жыхары Амерыкі сілкаваліся больш правільна, пакуль не прынялі трохразовае харчаванне. Іх рэжым моцна залежаў ад сезона. Часам людзі галадалі і прапускалі прыём ежы, як адзначае Thе Dаіlу Mаіl. Гэта падмацоўвае тэорыю аб тым, што варта 2 разы на тыдзень скарачаць каларыйнасць рацыёну да 500 калорый. Такое скарачэнне дазволіць скінуць вагу, павялічыць працягласць жыцця і знізіць ціск. Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, напрыклад, устанавіў: калі галадаць па 2-4 дні кожныя паўгода, можна запусціць рэжым выжывання. Арганізм пачне выкарыстоўваць запасы тлушчу, цукру, стане расшчапляць старыя клеткі. У выніку імунітэт атрымае перазагрузку, даючы гэтым лепшую абарону ад хвароб. Больш за тое, наогул няма падстаў меркаваць, што трохразовае харчаванне карыснае. Універсітэт Бата даказаў, што наяўнасць або адсутнасць сняданку ніяк не ўплывала на агульны аб'ём калорый, спажытых за дзень.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.