Вы тут

І інтэрнэт пераходзіць на «пластык»


Сёлета з 1 ліпеня ўсе інтэрнэт-крамы краіны будуць абавязаны мець банкаўскія плацежныя тэрміналы. Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Такім чынам, з гэтага часу ў інтэрнэт-гандлі павінны існаваць два ахоўныя механізмы для спажыўца: чэк, калі ажыццяўляецца наяўны разлік, а калі «безнал» — тэрмінал. «У электронным кашальку таксама след застаецца. А каб пакупнік мог параўнаць, на старонку выводзіцца выява гэтага чэка», — адзначыла Ірына Наркевіч. Асобна яна падкрэсліла, што прадастаўленне чэка — гэта абавязак прадаўца. Калі кур'ер адмовіўся гэта рабіць, неабходна звяртацца наўпрост да ўладальніка інтэрнэт-крамы.

Мінгандлю зацікаўлена ў тым, каб кур'ерская служба з'яўлялася незалежнай ад інтэрнэт-крамы. Сёння ў буйных інтэрнэт-крамах усё пастаўлена на паток, таму там чэкі даюць. Але 50% ІT-гандлю ў нашай краіне займае малы бізнес.

Намеснік міністра патлумачыла, што праводзіцца актыўная праца з інтэрнэт-пляцоўкамі. «Калі інтэрнэт-крама знаходзіцца на буйной пляцоўцы і што-небудзь здарылася, то сама гэтая пляцоўка знойдзе канкрэтнага прадаўца і прымусіць яго разабрацца са спажыўцом. У іх ёсць абавязак сачыць за выкананнем законаў прадаўцамі», — патлумачыла Ірына Наркевіч. Яна выказала надзею, што хутка з'явяцца добрасумленныя пляцоўкі, у якіх не будзе праблем са спажыўцамі, таму што канкурэнцыя і кантроль з боку міністэрства прымусяць інтэрнэт-структуры дзейнічаць выключна ў прававым полі.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».