Вы тут

Цецярук з глушцом, а потым вальдшнэп


З 20 сакавіка ў краіне адкрываецца сезон палявання на самцоў цецерука і глушца.

— Ён падоўжаны на гэтыя віды, згодна з новымі Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, да 10 мая (раней было да 30 красавіка), — паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Аднак ніякай шкоды прыродзе не будзе, паколькі і цецярук, і глушэц адносяцца да нармаваных відаў і здабываюцца ў колькасці, вызначанай планамі вымання.

— Паляванне дазволена ў перыяд часу з 3 да 9 гадзін на такавішчах зброевым спосабам з засады, з падыходу, з выкарыстаннем наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 400 джоўляў, гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў са шротам, а таксама паляўнічых лукаў і арбалетаў, — дадаў старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей.

З першай суботы красавіка адкрыецца паляванне на самцоў вальдшнэпа (слонкі). А з 15 мая — на самцоў казулі. Тэрміны і спосабы палявання на гэтыя віды амаль не змяніліся, за выключэннем таго, што на казулю цяпер можна паляваць кругласутачна (раней — з 18 да 9 гадзін). Таксама, як пры паляванні на цецерука і глушца, згодна з новым правіламі, дапускаецца выкарыстанне лука і арбалета. Аднак гэтыя прылады палявання павінны адпавядаць пэўным тэхнічным параметрам.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.