Вы тут

Хутка — веснавая забарона на лоўлю рыбы


Сёлета ў паўднёвых абласцях краіны яна пачнецца раней за звычайны тэрмін: у Брэсцкай і Гомельскай абласцях уступіць у сілу літаральна днямі — з 20 сакавіка — і будзе доўжыцца па 18 мая.

Нагадаем, што ў сувязі з уступленнем у дзеянне новай рэдакцыі Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства тэрміны веснавой забароны на лоўлю рыбы з-за яе нерасту былі дыферэнцыраваны. Аналагічная забарона ў Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях будзе дзейнічаць з 1 красавіка па 30 мая, у Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Такая градацыя абумоўлена тым, што ў паўднёвых рэгіёнах цяплее раней, значыць, і на нераст рыба ідзе раней.

У перыяд веснавой забароны на вылаў усіх відаў рыб дазваляецца аматарскае рыбалоўства пры выкананні шэрагу ўмоў. Гэта можна рабіць адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, якія аснашчаны штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) ці з лёду. Таксама рыбачыць можна са штучных збудаванняў, акрамя чыгуначных і іншых мастоў, плацін, каля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у адносінах якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць, і на адлегласці бліжэй за 50 метраў у абодва бакі ад межаў названых гідратэхнічных збудаванняў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.