Вы тут

Спынілі незаконную вытворчасць «пушчанскай»


У Налібоцкай пушчы выяўлена буйная самагонная вытворчасць. Гэта стала магчымым дзякуючы арганізаванаму міліцыянерам Мінскай вобласці сплаву па рацэ Іслач.

— Практыка паказвае, што ў апошні час самагоншчыкі-аптавікі, каб пазбегнуць адказнасці, усё часцей спрабуюць схаваць свае буйныя незаконныя вытворчасці ў найбольш глухіх, схаваных ад старонніх вачэй, цяжкадаступных месцах. Як правіла, гэта забалочаныя ўчасткі, якія не наведваюцца паляўнічымі, рыбаловамі і грыбнікамі, — паведаміў начальнік аддзялення аховы правапарадку УУС Мінаблвыканкама Андрэй Амбражэй.

Сплаў быў арганізаваны па Іслачы на тэрыторыі дзяржаўнага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» ў Валожынскім раёне. За 50 метраў ад берага з лодкі былі заўважаны характэрныя сляды самагоннай вытворчасці. Пры далейшым аглядзе мясцовасці сапраўды былі знойдзены сем металічных ёмістасцяў, у якіх было прыгатавана больш за тону брагі. Мяркуючы па ўсім, самагоншчыкі дабіраліся да міні-завода на лодцы, ваду для вытворчасці бралі з ракі, у якую вылівалі і адходы.

Пры далейшай праверцы вёскі Цаюны ў адным з домаўладанняў быў устаноўлены і ўладальнік незаконнай вытворчасці, жыхар Валожына, дырэктар аднаго з мясцовых прыватных прадпрыемстваў. У гаспадарчых пабудовах, якія ён арандаваў у мясцовай жыхаркі, было знойдзена 80 літраў самагонкі і лодка. Цяпер з прыцягненнем спецыялістаў лясной гаспадаркі арганізаваны работы па вывазе апарата і ачыстцы тэрыторыі заказніка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.