Вы тут

Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду


У апошнія гады вельмі папулярнымі, асабліва ў буйных гарадах, сталі кірмашы мёду і іншых прадуктаў пчалярства. Яны актыўна рэкламуюцца, пераконваючы кліентаў у выдатнай якасці тавару і выгадных цэнах. Аднак ці заўсёды так адбываецца на справе?

Так бы мовіць, лыжку дзёгцю ў бочцы мёду нядаўна выявілі ў Гродне работнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы ў выніку аператыўнай праверкі ўдзельнікаў кірмашоў «Усходняя казка» і «Свет мёду». Аказалася, што прыватнае гандлёвае прадпрыемства «Пчолкін дом» (Мінск) прапанавала на продаж 15 найменняў мёду (243,6 кг) без дакументаў аб яго якасці і бяспецы, а таксама без неабходнай інфармацыі на этыкетцы. Лабараторныя даследаванні засведчылі, што з шасці адабраных узораў прадукцыі чатыры не адпавядаюць патрабаванням адпаведнага стандарту, які характарызуе якасць і натуральнасць мёду. Продаж гэтай прадукцыі забаранілі, а дзейнасць прадпрыемства па рэалізацыі мёду на кірмашы за парушэнне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства прыпынілі.

Такім чынам, набываючы мёд на кірмашах па «зніжанай» цане, пакупнік рызыкуе атрымаць няякасны харчовы прадукт. Неабходна звяртаць увагу на інфармацыю, пазначаную на этыкетцы, а таксама на наяўнасць у прадаўца дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі, папярэджвае Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.