Лыжка


Лыжка. Паводле ўсходнеславянскіх традыцый, лыжка была не проста прадметам хатняга начыння, яна ўвасабляла сабой пэўнага члена сям'і, бо кожны меў сваю лыжку.

*          Кожная лыжка ў хаце абавязкова пазначалася адмысловымі знакамі, а таксама адрознівалася па памеры: у гаспадара была самая вялікая, у астатніх членаў сям'і — меншыя. Яшчэ з часоў Кіеўскай Русі вельмі маленькія лыжкі лічыліся знакам сытасці, дабрабыту і дастатку, а таму выконвалі ролю асабістага амулета.

*          Паводле народнага этыкету, забаранялася змешваць ці накладваць ежу лыжкай кагосьці з дамачадцаў, асабліва мужа ці гаспадара. Лічылася, што тады мужчыны будуць лезці ў жаночыя справы і гэта абавязкова прывядзе да сварак.

*          Імкнуліся, каб на стале не было лішніх лыжак, інакш яна неўзабаве «застанецца» без свайго гаспадара. «Некранутай» была лыжка толькі на жалобным стале — тая, якой еў памерлы.

*          Існавала забарона бразгатаць і ляскатаць лыжкамі ў той час, калі гаспадыня накрывае або прыбірае са стала: суседзі стануць абгаворваць, «па вёсцы пабягуць плёткі».

*          У народным асяроддзі існавала строгае правіла, якое патрабавалася выконваць няўхільна: карыстацца чужой лыжкай забаранялася. Для параўнання — у чарнагорцаў існуе праклён, што гучыць у літаральным перакладзе так: «Каб твая лыжка зламалася».

*          Лічылася, што можна наклікаць на членаў сям'і беды і хваробы, калі пазычаць лыжкі: «З усіх рэчаў сельскага ўжытку толькі лыжку не купляюць у суседзяў і не пазычаюць: калі ўжо яе прынеслі ў чужы дом, яна робіцца ўласнасцю той сям'і. Суседава просьба пазычыць лыжку роўная просьбе яе падараваць. Зусім іначай з нажом, які трэба купляць».

*          Да вяселля для маладых падрыхтоўвалі дзве новыя лыжкі, якія пасля застолля звязвалі чырвоным поясам і прыгаворвалі: «Як гэтыя лыжкі звязаны-злучаны дужа-моцна, так бы і маладыя адно з адным злучаны былі». Пасля гэтага лыжкі хавалі і ніколі больш імі не карысталіся.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.