Вы тут

Сямён Шапіра: «Несумленных схем на Міншчыне не будзе»


13 жыхароў Мінскага раёна прыйшлі на прыём да старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры. Большасць з іх цікавіла пытанне падвядзення інжынерных і транспартных камунікацый да мікрараёнаў індывідуальнай забудовы.

Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна ўважліва выслухаў кожнага заяўніка. Але не паабяцаў вырашыць пытанне на іх карысць. На гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны. У Мінскай вобласці ўзводзіцца 24 тыс. індывідуальных жылых дамоў, у тым ліку 4 тыс. ужо амаль завершаны. Між іншым, сродкаў з бюджэту на будаўніцтва да іх адпаведнай інфраструктуры не хапае. «Для таго, каб яе падвесці, неабходна каля 2 млрд рублёў, — патлумачыў губернатар. — Зараз Банк развіцця выдзяляе 400 млн рублёў, якія дазволяць знізіць кошт узвядзення камунікацый на 20%. Грамадзяне, што будуюць сабе жыллё, павінны таксама паўдзельнічаць у фінансаванні, унесці суму, якой не хапае. Затраты на будаўніцтва інфраструктуры будуць кампенсаваны за кошт бюджэтных сродкаў толькі шматдзетным сем'ям».

Рашэнне праблемы павінна быць празрыстым і справядлівым. А механізм дзеяння аднолькавы для ўсіх, не толькі для тых, хто пабываў на прыёме. Праводзіць электрычнасць у населены пункт толькі таму, што яго жыхары трапілі на прыём, несправядліва ў дачыненні да іншых, — канстатаваў старшыня аблвыканкама.

Прадпрымальнік з Мінска звярнуўся з просьбай пасадзейнічаць яму прадоўжыць інвестыцыйны дагавор. Ён павінен быў пабудаваць у Мінскім раёне непадалёку ад вёскі Мар'яліва пасёлак з малапавярховых дамоў. Ды ў вызначаныя законам тэрміны не зрабіў гэтага. Грамадзянін атрымаў адмову.

— Мяркуецца, што чалавек будаваў бы жылыя дамы і прадаваў іх. Але разам з тым ён бы прадаваў і зямельныя ўчасткі, на якіх яны размяшчаюцца. У выніку атрымаў бы прыбытак ад продажу зямлі, якую яму перадалі фактычна бясплатна, — рэзюмаваў Сямён Шапіра. — А такіх несумленных схем бізнесу ў вобласці я не дапушчу. Усе зямельныя участкі будуць рэалізоўвацца толькі шляхам аўкцыёнаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.