Вы тут

Званкі па суботах


Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 21 сакавіка прамыя тэлефонныя лініі

Рэспубліканская і рэгіянальная ўлада адкажа на званкі насельніцтва. На прамой тэлефоннай лініі — гарадскія і абласныя выканаўчыя камітэты, а таксама кіраўніцтва раёнаў.

У кожнага ахвотнага ў чарговы раз будзе магчымасць задаць і атрымаць адказ на хвалюючае пытанне. Як паказваюць вынікі дыялогу, у пераліку актуальных тэм — сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і прыватызацыі, адукацыі.

Тэлефонныя лініі ў суботу з 9.00 да 12.00 правядуць:

Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Цупрык Леанід Аляксандравіч (80162213121);

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Шарстнёў Мікалай Мікалаевіч (80212204260);

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Гарбачоў Уладзімір Уладзіміравіч (80232751237);

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Лісковіч Віктар Андрэевіч (80152735644);

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Ліпніцкі Іван Эдуардавіч (80175004160);

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Янкоў Дзмітрый Васільевіч (80222501869);

Старшыня Мінскага гарвыканкама Шорац Андрэй Віктаравіч (80172224444).

Як вядома, сёлета ў краіне арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых тэлефонных ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і цяганіны, паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей. Такія прамыя тэлефонныя лініі стартавалі 17 студзеня і праводзяцца кожную суботу.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.