Вы тут

Дыягностыку аўто лепш не ігнараваць


19-60

Супрацоўнікі УП «Белтэхагляд», Дзяржаўтаінспекцыі МУС і транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый праводзяць сумесную рэспубліканскую дэкаду пад назвай «Дзяржтэхагляд».

Статыстыка сведчыць, што каля 20 працэнтаў аўтааматараў ігнаруюць працэдуру тэхагляду. Ім трэба мець на ўвазе, што за эксплуатацыю транспартнага сродку без своечасова пройдзенага дзяржтэхнагляду яны могуць быць пакараны штрафам у памеры да трох базавых велічынь, а пры паўторным цягам года парушэнні штраф павялічыцца да пяці базавых велічынь.

Падчас рэйдаў увага ў першую чаргу будзе звяртацца на аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле. Будуць правярацца транспартныя сродкі, якія маюць яўныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе. Асаблівую ўвагу спецыялісты нададуць аўтатранспарту, што перавозіць пасажыраў — аўтамабілям-таксі і маршруткам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.