Вы тут

У Дэльта Банка забралі ліцэнзію


Праўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб адкліканні з 18 сакавіка 2015 года спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў закрытага акцыянернага таварыства «Дэльта Банк». Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

Гэта рашэнне прынята па выніках разгляду інфармацыі, атрыманай ад часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ «Дэльта Банк», у сувязі з невыкананнем названым банкам асобных ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама фінансавым становішчам, якое пацягнула за сабой невыкананне банкам сваіх абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.

Вяртанне фізічным асобам грашовых сродкаў у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і (або) ва ўкладах (дэпазітах) у ЗАТ «Дэльта Банк», будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 года № 369-З «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб». Інфармацыя пра месца і час прыёму ад фізічных асоб заяў аб выплаце кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) будзе апублікаваная Агенцтвам па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.