Вы тут

Бізнес-адукацыю будзе рэгуляваць Мінэканомікі


А ўсе рэгіёны краіны пачалі шукаць у сябе кластары

«Каб сказаць, дзе ў Беларусі існуюць кластары дэ-факта (гэта значыць, яны могуць не называцца кластарамі, але дзейнічаць у рамках кластарнай мадэлі), на рэгіянальным узроўні праводзіцца маніторынг, у выніку будзе зроблена дакладная карта кластараў і пададзена апісанне, што дазволіла лічыць гэтыя групы кампаній кластарамі», — адзначыў начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі Дзмітрый Крупскі.

Субсідыі на інфраструктуру

Кластарамі ў эканоміцы называюць сканцэнтраваныя на некаторай тэрыторыі групы ўзаемазвязаных арганізацый (кампаній, карпарацый, універсітэтаў, банкаў і інш.): пастаўшчыкоў прадукцыі, камплектуючых і спецыялізаваных паслуг; інфраструктуры; навукова-даследчых інстытутаў; ВНУ і іншых арганізацый, якія дапаўняюць адна адну і ўзмацняюць канкурэнтныя перавагі асобных кампаній і кластара ў цэлым. Дзмітрый Крупскі растлумачыў, што кластары найбольш паспяхова фарміруюцца ў тых галінах, дзе ўладальнікі кампаній разумеюць неабходнасць такога ўзаемадзеяння. У якасці прыкладу начальнік упраўлення прывёў Парк высокіх тэхналогій і навукова-тэхналагічную асацыяцыю «Інфапарк», якія аб'ядноўваюць ІT-кампаніі.

Міністэрства эканомікі падрыхтавала метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і ажыццяўленні маніторынгу кластарнага развіцця эканомікі з дакладна прапісанымі ідэнтыфікацыйнымі прыкметамі, па якіх аб'яднанні прадпрымальнікаў могуць быць прызнаны кластарамі. «Ідэнтыфікацыя неабходна для таго, каб аблвыканкамы з імі пэўным чынам працавалі, аказвалі ім падтрымку. Выгада ў тым, што выканкаму лягчэй супрацоўнічаць з аб'яднаннем, напрыклад, у плане арганізацыі для яго выставы на замежным рынку, вылучэння нейкай мэтавай дапамогі», — лічыць Дзмітрый Крупскі.

Каб падтрымаць развіццё ў Беларусі інавацыйна-прамысловых кластараў, Міністэрства эканомікі распрацавала праект нарматыўна-прававога дакумента, у якім прапісаны пытанні фарміравання і дзяржаўнай фінансавай падтрымкі такім аб'яднанням. У прыватнасці, мяркуецца выдзяленне субсідый на стварэнне аб'ектаў інфраструктуры (да 50% кошту).

Функцыянальная некампетэнтнасць

У нашай краіне на ўсіх узроўнях загаварылі пра недастатковую эфектыўнасць кіраўніцкіх рашэнняў. На думку Дзмітрыя Крупскага, праблема ў функцыянальнай неасвечанасці кадраў. «Адзін з праектаў Мінэканомікі, які будзе мець грамадскі рэзананс, прадугледжвае зацвярджэнне канцэпцыі развіцця новай сістэмы бізнес-адукацыі ў Беларусі і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі», — адзначыў Дзмітрый Крупскі.

Прадстаўнік ведамства прызнае, што ў краіне адчуваецца дэфіцыт кіраўніцкіх кадраў, між тым менавіта ад рашэнняў, якія прымаюць кіраўнікі, залежыць поспех кампаніі, забеспячэнне жыццяздольнасці цэлых галін эканомікі. «Мэта канцэпцыі — змяніць падыходы да арганізацыі і падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў для нацыянальнай эканомікі, каб праз стварэнне неабходных умоў і механізмаў якасць падрыхтоўкі гэтых кіраўніцкіх кадраў павысілася і, адпаведна, была вырашана праблема функцыянальнай неасвечанасці».

Канцэпцыя прадугледжвае, што функцыі дзяржрэгулявання сістэмы бізнес-адукацыі пяройдуць да Міністэрства эканомікі. Плануецца стварэнне двухузроўневай сістэмы, у якую ўваходзяць вышэйшыя школы бізнесу на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі і бізнес-школы на базе арганізацый, якія прапаноўваюць паслугі бізнес-адукацыі (у тым ліку навучальныя цэнтры буйных вытворчых прадпрыемстваў). Прадугледжана выкарыстанне механізму дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку кіраўнічых кадраў для нацыянальнай эканомікі.

Па словах Дзмітрыя Крупскага, у Беларусі на рынку бізнес-адукацыі працуюць каля 90 арганізацый, у тым ліку ВНУ, інстытуты перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, прыватныя кампаніі.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.