Вы тут

Момант ісціны


На заключным этапе Кубка свету па біятлоне вызначыцца ўладальніца Вялікага хрустальнага глобуса

Біятлонны сезон у розыгрышы Кубка свету падыходзіць да завяршэння. Заключны этап стартуе сёння ў расійскім Ханты-Мансійску.

Агульны залік Кубка свету ўзначальвае Дар'я Домрачава: беларуская біятланістка захапіла лідарства пасля 8-га этапу Кубка свету ў нарвежскім Халменколене, пасунуўшы сваю галоўную канкурэнтку Кайсу Мякярайнен на другі радок.

19-54

На чэмпіянаце свету ў Фінляндыі Домрачава медалёў не выйграла, але яна захавала за сабой лідарства ў барацьбе за Вялікі хрустальны глобус і нават павялічыла сваю перавагу перад апаненткай да 21-го ачка. Такім чынам, у актыве беларускі — 957 ачкоў, у фінкі — 936.

Арыфметыка простая: на заключным этапе Кубка свету Дар'і Домрачавай дастаткова апынуцца ў выніковым пратаколе кожнай з трох асабістых гонак побач з Мякярайнен (за перамогу ў асабістай гонцы на этапе Кубка свету налічваецца 60 ачкоў, за другое месца — 54, за трэцяе — 48), што па сілах трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы.

Праграму 9-га, заключнага, этапу Кубка свету ў Ханты-Мансійску 19 сакавіка адкрыюць мужчыны спрынтарскай гонкай на 10 км. 20 сакавіка ў спрынце на 7,5 км будуць спаборнічаць жанчыны. Гонкі пераследавання адбудуцца 21 сакавіка. Завершыцца сезон у Кубку свету па біятлоне двума масстартамі 22 сакавіка.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».