Вы тут

Насустрач лету


Датацыі на пуцёўкі ў летнікі павялічваюцца

Памеры датацый на пуцёўкі ў летнікі для дзяцей на час летняй аздараўленчай кампаніі будуць павялічаны. Па інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў, на гэтыя мэты прадугледжваецца накіраваць Br292,4 млрд.

19-56

19-56

 

Плануецца, што са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патанненне адной пуцёўкі ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя летнікі з кругласутачным знаходжаннем будзе накіравана Br1 млн 400 тыс. (летась было Br1 млн 200 тыс.), з дзённым знаходжаннем — Br580 тыс. (было Br500 тыс.) У профільныя аздараўленчыя летнікі з кругласутачным знаходжаннем не менш як 9 дзён — Br600 тыс. (было Br520 тыс.), у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — Br650 тыс. (было Br560 тыс.)

Прагназуецца, што сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складзе сёлета Br3 млн 720 тыс. Такім чынам, датацыя пакрые каля 40% кошту пуцёўкі. Каб паменшыць бацькоўскую даплату (яна, як і ў папярэднія гады, складзе каля 10%) традыцыйна грашовыя сродкі выдаткуюць мясцовыя бюджэты, прадпрыемствы, прафсаюзы і ўласнікі аздараўленчых летнікаў.

На аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы стацыянарных аздараўленчых лагераў да працы ў летні час са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання будзе выдзелена Br4,7 млрд.

Увогуле цягам летніх месяцаў плануецца аздаравіць у лагерах усіх тыпаў як мінімум 344 тысячы школьнікаў — каля 35% дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.