Вы тут

Палярнае ззянне ўжо і ў нас


На тэрыторыі краіны жыхары Мінска, Гомеля і іншых гарадоў і рэгіёнаў маглі бачыць увечары 17-га і ўначы 18 сакавіка незвычайнае для краіны палярнае (паўночнае) ззянне. У інтэрнэце з'явіліся шматлікія публікацыі фотаздымкаў, якія зафіксавалі гэту падзею. Навукоўцы тлумачаць відовішча моцнай магнітнай бурай, а добрую карцінку з'явы дапамагло ўбачыць сухое надвор'е.

Як паведамляў Белгідраметэацэнтр, на нашу планету 17 сакавіка «вылілася» вельмі моцная магнітная бура інтэнсіўнасцю ў 4 балы па пяцібальнай шкале геамагнетычных эфектаў. Гэта геамагнітны шторм, які выклікае шырокамаштабнае ўзнікненне перанапружанняў у прамысловай электрасетцы і няўстойлівую караткахвалевую сувязь. Таксама пагаршаецца на некалькі часоў GPS-рух, сярэдняхвалевая радыёнавігацыя можа адсутнічаць.

19-55

Адхіленні магнітнага поля нашай планеты адбываюцца пад уздзеяннем сонечных выбліскаў. Яны выкідваюць аблокі плазмы, якія за 1,5-2 сутак дасягаюць Зямлі, што выклікае пры гэтым рэзкія змены магнітнага поля — магнітную буру і ўтварэнне палярных ззянняў. Таму ў гэтую ноч жыхары многіх населеных пунктаў Расіі і Беларусі маглі назіраць прыгожую і рэдкую для сярэдніх шырот прыродную з'яву. Фотаздымкі неба, расфарбаванага яркімі колерамі, літаральна ўзарвалі сацыяльныя сеткі. Карыстальнікі пісалі, што ў небе дзеецца сапраўднае чараўніцтва.

Раней спецыялісты прагназавалі, што з-за сонечнай буры мяжа палярнага ззяння перамясціцца на поўдзень і гэтую з'ява можна будзе назіраць у цэнтральных раёнах ЗША, на большай частцы Расіі, у Германіі, Беларусі і Польшчы. Нагадаю, што 20 сакавіка беларусаў чакае не менш значная падзея — вялікае сонечнае зацьменне, якое пачнецца ў 13 гадзін 6 хвілін па мясцовым часе. Чакаем.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.