Вы тут

Апынуцца на «лаве падсудных» змогуць прагульшчыкі ў «МІТСО»


Днямі найстарэйшая прафсаюзная ВНУ краіны атрымала новы вучэбны корпус. На яго ўрачыстым адкрыцці пабывалі карэспандэнты «Звязды».

— Адкрыццё новага корпуса ўстановы і арганізацыя Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра прафсаюзаў сімвалізуюць сабой новы крок у развіцці прафсаюзнага руху ў краіне, — лічыць рэктар «МІТСО» Станіслаў КНЯЗЕЎ. — Наша галоўная задача цяпер — выйсці на пазіцыі smart-універсітэта, дзе будуць выкарыстоўвацца ўсе самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Новы корпус, здадзены ў эксплуатацыю, — гэта адзін з крокаў рэалізацыі такой задумы. У ім могуць навучацца да 500 студэнтаў адначасова. Будынак насычаны самым розным электронным і мультымедыйным абсталяваннем. Знаходзячыся ў аўдыторыі, кожны студэнт праз унутраную сетку можа атрымліваць усе неабходныя матэрыялы. Існуе магчымасць правядзення дыстанцыйных лекцый для нашых студэнтаў, што навучаюцца ў віцебскім і гомельскім філіялах, і шмат іншых.

19-41

19-41

 

Па словах рэктара «МІТСО», стварэнне раённых і гарадскіх аддзяленняў прафесійных саюзаў, што адбываецца зараз, вымагае ад сістэмы прафсаюзнай адукацыі адпаведных падыходаў. Цяпер такіх аддзяленняў ужо 150, і кожнаму з іх неабходны спецыялісты высокага ўзроўню. Займацца іх падрыхтоўкай будзе Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр прафсаюзаў, які стаў адной са структурных адзінак «МІТСО», а таксама яго аддзелы ў кожнай з абласцей. Ужо з 1 красавіка на базе гэтых пляцовак пачнецца актыўны працэс па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі прафсаюзных кадраў, актыву і іншых бакоў сацыяльнага партнёрства.

Падчас невялікай экскурсіі для журналістаў па новым корпусе былі прадэманстраваны яго перавагі. Напэўна, галоўная асаблівасць будынка — яго эрганамічнасць. Якасныя і ўстойлівыя да зносу матэрыялы, мінімалістычны і ў той жа час зусім не «сумны» дызайн, арганізацыя аўдыторый і іх электроннае начынне — першае, што кідаецца ў вочы. Усе дэталі новага корпуса пералічыць немагчыма, але некаторыя асаблівасці згадаць варта. Адно з найцікавейшых канструктарскіх рашэнняў датычыць «аўдыторый-трансформераў». Тры, здавалася б, асобныя пакоі могуць лёгка ператварацца ў два або адзін вялікі шляхам дэмантажу перагародак паміж імі. Такі крок дазволіць найбольш рацыянальна выкарыстоўваць прастору корпуса. Ёсць тут і іншыя цікавыя кабінеты, напрыклад зала судовых пасяджэнняў, якая дакладна паўтарае свае аналагі ў сапраўдных судах. Тут будуць практыкавацца студэнты юрыдычных спецыяльнасцяў «МІТСО», а кожны прагульшчык зможа апынуцца на лаве абвінавачанага. На першым паверсе замест звыклага стэнда — зона з дысплеямі, на якіх будуць адлюстроўвацца студэнцкія праекты, расклад заняткаў, змены ў ім і многае іншае.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала цырымонія афіцыйнага адкрыцця вучэбнага корпуса і Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра прафсаюзаў, удзел у якой узялі студэнты, адміністрацыя Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА. Удзельнікі павіншавалі ўніверсітэт з атрыманнем новай адукацыйнай пляцоўкі і заклалі капсулу з пасланнем пакаленню студэнтаў 2030 года, што ўскрыюць падчас святкавання 100-гадовага юбілею «МІТСО».

19-40

19-40

 

Дарэчы, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы прафсаюзнай ВНУ не спыняецца. У стадыі праектавання знаходзяцца новы студэнцкі інтэрнат і спартыўны комплекс непадалёк ад галоўнага корпуса. У Ждановічах вядзецца будаўніцтва спартыўна-аздараўленчага комплексу. Арыенціровачны тэрмін здачы новых аб'ектаў — 2018 год.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Гісторыя прафсаюзнай адукацыі ў Беларусі налічвае ўжо 85 гадоў. У сакавіку 1930 года ў сталіцы пачала працаваць Вышэйшая школа прафруху. Пасля атрымання краінай незалежнасці і ўтварэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнікла патрэба ў адпаведнай адукацыйнай установе, якой стаў створаны ў 1992 годзе на базе згаданай школы Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін. У чэрвені 2011 года ВНУ перайменавана ў Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.