Вы тут

Узнагароды — французскім ветэранам


 Медалі «70 гадоў вызвалення Беларусі» яшчэ летась атрымалі ўсе ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — беларусы. На днях такія ўзнагароды знайшлі сваіх герояў у Францыі.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў сустрэчы ў Ліёне і Канах з ветэранамі французскай эскадрыллі «Нармандыя — Нёман». Як паведамляе Пасольства Беларусі ў Францыі, ад імя Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі Андрэ Піроні і Гаелю Табурэ ўручылі медалі «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Павел Латушка выказаў словы ўдзячнасці французскім ветэранам за іх гераізм і самаахвярнасць, праяўленыя ў ходзе Другой сусветнай вайны, за іх уклад у вызваленне Беларусі і іншых краін ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Як адзначыў пасол, эскадрылля «Нармандыя — Нёман» у гады вайны з'яўлялася яскравым прыкладам савецка-французскага баявога братэрства па зброі. «У Беларусі з вялікай павагай адносяцца да подзвігу французскіх лётчыкаў, ведаюць і шануюць памяць аб усіх французскіх салдатах і афіцэрах, якія змагаліся за вызваленне Беларусі», — падкрэсліў Павел Латушка.

Як паведамілі ў пасольстве, 4 чэрвеня ў Музеі космасу і паветраплавання ў горадзе Ле Буржэ адбудзецца адкрыццё новай экспазіцыі, прысвечанай авіяпалку «Нармандыя — Нёман».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.