Вы тут

Кніга для яднання сэрцаў


Размова аб ролі кнігі ў сённяшняй сістэме каштоўнасцяў стала галоўнай тэмай Дня праваслаўнай кнігі, які ў Беларусі адзначаецца пяты раз. У Гомельскай абласной бібліятэцы з гэтай нагоды прадставілі літаратурна-мастацкую кампазіцыю «Жывая крыніца духоўнасці». Цэнтральным экспанатам кніжнай выставы стала Біблія 1888 года выдання.

19-38

— Фаліянт быў выпушчаны расійскім выдаўцом Маўрыкіем Вольфам, — расказаў намеснік дырэктара ўстановы Алег Ананьеў. — Гэта першы з трох тамоў Бібліі, якая выдадзена тыражом усяго 100 асобнікаў. У кнізе 230 ілюстрацый французскага мастака Гюстава Дарэ, выкананых у 1864—1866 гадах. Вытанчаныя гравюры жывымі карцінамі раскрываюць перад позіркам чытача шматвяковую біблейскую гісторыю.

Мэта сёлетняга свята — яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга. У гэтым годзе мерапрыемствы прымеркаваны да 1000-годдзя смерці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра. Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан нагадаў, што пару стагоддзяў таму дзяцей вучылі чытаць па псалтыры:

— Першыя кнігі царкоўнага прызначэння, якія трапілі на Русь, былі на грэчаскай мове. Яны паслужылі адукацыі нашых народаў. Сапраўды, кніга адыграла велізарную ролю ў вывучэнні навук, фарміраванні светапогляду і спазнанні Бога людзьмі. Было б добра, каб мы захоўвалі старыя выданні, з любоўю ставіліся да новых, якія нясуць святло і дабро, і памяталі, што гэта — багацце нашага народа, дзяржавы, гэта — наша мудрасць. Калі бярэш старажытную кнігу, гартаеш жоўтыя старонкі — бачыш пазнакі, разумееш, колькі чалавечых рук яе трымалі, колькі душ пражылі жыццё разам з ёй. Кніга аб'ядноўвае сотні пакаленняў, нашы славянскія народы. Менавіта праз яе людзі маюць трывалыя стасункі і моляцца аб еднасці сэрцаў у Праваслаўнай царкве.

Таксама ў гэты дзень прайшла прэзентацыя літаратурнага конкурсу «Праваслаўе — мая надзея». Яго сумесна праводзяць Гомельскае епархіяльнае ўпраўленне і Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Конкурс праходзіць па пяці намінацыях: паэзія, проза, публіцыстыка, дзіцячая літаратура і аўтарская песня. Аўтары маюць магчымасць падаць свае творы да 1 ліпеня 2015 года.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».