Вы тут

Дома і сцены дапамогуць?


Павел Жывіца, аўтамеханік прыватнай СТА:
— Калі ў жанчыны ўсё добра са здароўем і няма паказанняў да шпіталізацыі, не бачу прынцыповай неабходнасці абавязкова ехаць у радзільню. Тым больш, як паказвае наша з жонкай практыка, у медыцынскай установе можа быць самае сучаснае абсталяванне, свежы рамонт і кваліфікаваны персанал, але калі да парадзіхі ставяцца абыякава, нават бяздушна, маўляў, «цярпі, няма чаго тут крычаць, усе нараджалі — і ты народзіш», гэта аказвае моцны негатыўны ўплыў на яе псіхаэмацыянальны стан і ў рэшце рэшт на цячэнне родаў. Дома ж, у звыклай абстаноўцы, калі няма дадатковых стрэсавых фактараў, жанчына менш перажывае і больш засяроджваецца на самім працэсе.
Так, нельга падыходзіць да пытання дамашніх родаў без адпаведнай падрыхтоўкі і глыбокага вывучэння тэмы, яшчэ лепш папярэдне пракансультавацца з урачамі, якім вы давяраеце, і трымаць пад рукой іх нумары тэлефонаў. Але калі жанчына ўпэўнена ў сваіх сілах, фізічна і псіхалагічна падрыхтавана, то чаму не?! Мая стрыечная сястра, што жыве пад Яраслаўлем, нараджала сваё другое дзіця менавіта дома, у ваннай — і не нарадуецца на тое, якая ў яе моцная і здаровая дачушка.
Вікторыя Кузьміцкая, менеджар па рэкламе:
— Асабіста я катэгарычна супраць гэтай моды. Так, лічу дамашнія роды менавіта модай і блазнотай асобных «прасунутых» будучых маці, якія начыталіся форумаў у інтэрнэце і лічаць, што ведаюць сітуацыю лепш за ўрачоў. Нават калі жанчына па стане здароўя блізкая да касманаўта (што на апошніх тыднях цяжарнасці, будзем шчырыя, наўрад ці праўда), ніхто не можа даць стапрацэнтнай гарантыі спрыяльнага зыходу самастойных родаў. Калі ж, крый Божа, здарыцца нешта непрадбачанае (адкрыецца крывацёк, упадзе ціск ці ў мамы банальна не хопіць сіл на патугі), не факт, што нават самая хуткая дапамога паспее давезці парадзіху да бальніцы і што з ёй і дзіцем усё будзе нармальна. І што потым, чые локці кусаць — медыкаў, што недагледзелі, або ўсё ж свае, што недадумалі?.. Яшчэ ў ВНУ, калі я наведвала курс па медыцыне, добра запомніла заўвагу практыкуючага ўрача: «Дома нараджаць, у прынцыпе, можна — калі ў вас пад рукой рэанімабіль, брыгада вопытных медыкаў і набор усёй той апаратуры, што ёсць у стацыянарным раддоме».
Многія любяць разважаць, што раней жанчыны і ў полі нараджалі, не адрываючыся ад працы. Так, нараджалі. Але вы распытайце ў сваіх бабуль і прабабуль, колькі з тых жанчын і немаўлят выжывалі... Дый сёння, няхай лічба мацярынскай і дзіцячай смяротнасці ў Беларусі адна з самых нізкіх у свеце, няўжо хтосьці добраахвотна падвергне сябе рызыцы трапіць у гэтыя некалькі нешчаслівых працэнтаў?! Словам, я абедзвюма рукамі супраць самадзейнасці і самаўпэўненасці ў гэтым пытанні.

19-11

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».