Вы тут

І гэта ўсё пра яе


Паслядоўнікам
Падарожжа ў Сынкавічы ўдала спалучаецца з паломніцтвам у Жыровіцкі манастыр. Але ў такім выпадку вельмі крыўдна будзе прапусціць, не пабачыць магілу згаданага святара — Плакіда Янкоўскага. А каб не прапусціць, трэба ведаць, што ў склад Жыровіцкай абіцелі ўваходзіць невялічкая старая драўляная цэркаўка на мясцовых могілках. Там усталявана пліта з надпісам: «Родителям протоиерею Плакиду Янковскому (1810-1872) и Елене Янковской (1817-1867). Дети». Наведайце гэтае месца замест агульнапрынятага дзейства ў купальні: далібог, гэта болей карысна.

З якога боку вы будзеце глядзець на гэту царкву, такой яе і ўбачыце. Гэта падарожжа-квест, падарожжа-інтрыга, падарожжа-атракцыён. І якраз той выпадак, калі дзеля аднаго аб'екта не шкода ехаць за сотні кіламетраў. Ёсць, праўда, побач месца больш актыўнага паломніцтва. Пра якое, між тым, мала хто ведае нешта вельмі цікавае...

19-17
Ці бачыце (пакуль што на здымках), якая яна шматаблічная і наколькі загадкавая? Цяжкія сцены, магутныя вежы, байніцы — не царква, а сапраўдная цытадэль. Шчыт-франтон мала што займае ледзь не палову фасада, дык яшчэ да самага карніза ўшпілены рознафарматнымі (невядома навошта) нішамі.
З усіх больш-менш прывабных версій аб паходжанні храма ў Сынкавічах (раней сказалі б, Слонімскага павета Дзярэчынскага благачыння, цяпер — проста Зэльвенскага раёна) самай цікавай падаецца тая, што звязана з прышэльцамі.
Што можна пакінуць дома
Фотаапарат
Тысячы фотаздымкаў з дзясяткаў аднадзённых паездак? У такім выпадку заўсёды ёсць чым пахваліцца перад гасцямі, якіх пасля сытнай вячэры, торта і кавы няма чым заняць. Але гэта не фокус. Фокус і найвышэйшы пілатаж — гэта не прывезці з паездкі ніводнага фотаздымка. Вось сапраўднае разуменне сэнсу падарожжа як такога. Тое, што зафіксаваў фотаапарат, не так надзейна адкладаецца ў памяці, як тое, чаго ён не фіксаваў.

Названыя татарамі, яны літаральна дзясяткамі сем'яў рушылі сюды з імі ж перанаселенага Слоніма і пабудавалі тут такую адмысловую мячэць, што можна ў ёй не толькі малітвы ўзносіць, але і скарбы захоўваць, і абараняцца, калі раптам што. Між тым, гэтай дзіўнай царкве прыпісваецца не толькі мусульманскае, але і язычніцкае паходжанне. Навошта, маўляў, падвойныя сцены, як не для таго, каб зладзіць у іх «дыянісава вуха»?
Сцены царквы і насамрэч падвойныя: вакол усёй будыніны ў прасценку цягнецца ход, які можа падвесці цікаўнага даследчыка да кожнай вежы. Некалі, паўтара стагоддзя таму, яшчэ айцом Плакідам Янкоўскім з блізкіх Жыровічаў нябачныя звонку лесвіцы апісваліся, як вузенькія і так добра сцёртыя ад шматгадовай і частай хадзьбы, што па іх хіба толькі караскацца. Яшчэ некалі ён, Плакід Янкоўскі, з'яўляючыся семінарскім прафесарам, атрымаў ад свайго начальства ўстаноўку хаця б зрабіць спробу дазнацца наконт і своеасаблівасці дойлідства, і прычыны ўхілення ад формы хрысціянскай царквы, і пра час пабудовы, і пра ўласна фундатара. І вось пра што яму распавядаў тады стары святар, глухі і мілажальны. Трэба, маўляў, вашай Вялебнасці ведаць, што ранейшыя айцы мелі куды больш розуму і прыстойнасці — будавалі храмы каменныя, незгаральныя, а ў іх, натуральна, уладкоўвалі тайнікі для захавання сваіх досыць сціплых пажыткаў. Бо, як вядома, і непрыяцель набеглы, і злодзей мясцовы заўсёды задумаюцца, перш чым пачаць рабаваць: усё-такі не ў хаціне ўбогай, а ў храме святым злачынства іх павінна адбыцца. І няхай сабе вялебныя айцы-рэвізоры забараняюць сцерагчы скарб насельніцтва ў храме, рабіць гэта ўсё ж вельмі карысна. Бо не будзь у храме такога дабра — і не даклічашся выратавання, хоць ты ў набат які бі з усёй моцы. Бо вёска — далёка. Між тым, калі скарб у храме, хоць дзеля жарту ў маленькі званок загудзі — і вёска ўся ўраз тут як тут!

19-16
Знутры Сынкавіцкая царква здзіўляе не меней, чым звонку. Па-першае, як аказалася, тут месціцца «Усецарыца» — спісаны з афонскага арыгінала і прыкладзены да дзясяткаў тамтэйшых святынь цудатворны абраз, які выратоўвае хворых на анкалогію. Па-другое, вось што хавалася пад пластамі фарбы, а цяпер шчасліва адкрыта для сузірання і пераведзена з грэчаскай для ўсеагульнага разумення:
Не ўсялякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны (апостал Іаан).
Глядзіце, браты, каб хто не завабіў вас філасофіяй і спакусай паводле падання чалавечага і стыхіі свету, а не паводле Хрыста (апостал Павел).
Рамантыкам
Наведаўшы Жыровіцкі манастыр, нельга не зазірнуць у кавярню «Манастырская трапеза». Стравы там гатуюцца па блаславенні, з любоўю і ў суправаджэнні малітвы. Мае дзеці Сяргейка і Паўлічак каторы год ужо са смакам у роце ўспамінаюць «манастырскія» булачкі. І не дзіва! Агонь у кухні, дзе яны гатаваліся, запальваецца ад нязгаснай лампады каля цудатворнай Жыровіцкай іконы. Самая простая ежа аздабляецца тут падзякай у славу Божую. Таму скажыце гаспадыні, якая падасць вам шарлотку або тварожнікі, не звычайнае «спасибо», а «спаси, Господи!». Так тут прынята.

19-15
Прыведзеныя радкі выпісваліся на сценах як быццам у ХІІІ стагоддзі. А татары ў нас сяліліся, як ведаем, пазней. Іншымі словамі кажучы, даследаваць ёсць яшчэ што. І той самы Плакід Янкоўскі, падаўшы ў 1841-м «выканаўчую запіску» пра даследаванне дадзенай царквы свайму начальству і пачуўшы, што гэта, маўляў, не факты, а толькі здагадкі, даведаўся, між іншым, яшчэ і наступнае. Быццам былы завадатар слонімскай шляхты Адальберт Пуслоўскі (нашчадкам якога на той год належалі Сынкавічы) яшчэ на два дзесяцігоддзі раней склаў падрабязнае, па-сапраўднаму гістарычнае апісанне пабудовы. І разам з планам яе, а таксама арыгіналамі дакументаў, што хаваліся ў фамільным архіве, па просьбе аматара старажытнасцяў Восіпа Серакоўскага справадзіў у Варшаву. Калі б тыя фундушы захаваліся, то няўжо б мы пра тое ніяк не празналі? Хаця хто яго ведае...
Цікаўнасць нашых продкаў тым істотна ад нашай адрозная (гэта я амаль цытую Плакіда Янкоўскага), што яны ніколі не спяшаліся давяраць друку ні сваіх назіранняў, ні дакументаў. Растрачваюць, маўляў, апошнія праз танны друк сваю каштоўную ўрачыстасць. І што ў выніку? У выніку — і рукапісныя запісы тых назіранняў, і дакументы-сведкі знішчае ненажэрны час. І хоць яго апетыт спісваецца ў большасці сваёй на няўстойлівасць матэрыялу і неахайнасць тых, хто яго ахоўвае, але што з таго нам, сённяшнім? Архівы ж ва ўсе часы мелі дрэнную звычку гарэць, а жывыя паданні — блытацца і забывацца. Вось і не маем мы цяпер пра некаторыя аб'екты сваёй цікаўнасці нічога больш-менш дакладнага. Хіба што версіі. Але тым і вабяць нас такія вось падарожжы-загадкі...

Што вабіць асабліва

Ліхтары і Ліхтаршчык

Кожнага турыста асабліва прываблівае нешта такое, што не сустрэнецца яму больш нідзе і ніколі. Толькі там, куды ён, кінуўшы справы, гадзінамі ехаў, павінна мецца гэта «нешта». Дзе ў нас яшчэ ёсць алея ліхтароў, дзе яшчэ яны сілкуюцца газай, дзе яшчэ гэтыя ліхтары запальвае адмысловы персанаж Ліхтаршчык, паводле адмысловага пісьмовага, адбітага ў бронзе загаду Кажана, а час запальвання паказвае адмысловы гадзіннік? Толькі ў Брэсце, на вуліцы Савецкай (не блытаць з вулкай Гогаля ў тым жа горадзе, на якой таксама ўсталяваны ліхтары, і таксама не вельмі звычайныя).

Падарожнічала Святлана Дзянісава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».