Вы тут

Казка для Дашы


«Каб усе былі дома» — пад такім дэвізам чацвёрты год на тэлеканале АНТ выходзіць рубрыка «У вас будзе дзіця» (у рамках праграмы «Пакуль усе дома», а з нядаўняга часу — і ў пятнічных выпусках праграмы «Наша раніца»). Стваральнікі беларуска-расійскага праекта дапамагаюць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, любові і клопату, адшукаць новыя сем'і. За гэты час 57 дзяцей ужо змянілі сцены дзіцячых дамоў на цяпло і ўтульнасць сямейнага ачага.

19-26

«Звязда», што летась таксама далучылася да праекта, працягвае знаёміць чытачоў з маленькімі героямі рубрыкі, якія, магчыма, для кагосьці стануць самымі блізкімі і роднымі людзьмі...

4-гадовая Даша жыве ў Мінскім дзіцячым доме №7. Выхавальнікі характарызуюць яе як вельмі самастойную, жвавую і разам з тым ласкавую дзяўчынку. Даша любіць гуляць у сюжэтна-ролевыя гульні і дапамагаць дарослым.

«Яна сама сябе абслугоўвае, апранаецца і есць, спрабуе засцілаць ложак, прыбірае ў пакоі, — пералічвае педагог Соф'я Астроўская. — А яшчэ, калі іншых дзяцей часта трэба чымсьці займаць, то Даша знаходзіць сабе занятак самастойна — можа доўга і засяроджана збіраць пазлы або маляваць, займацца гульнямі на развіццё логікі і мыслення, разглядаць карцінкі ў кніжках, слухаць казкі». Але, безумоўна, самай галоўнай, любімай і цікавай казкай з добрым канцом для яе была б магчымасць знайсці новы дом і клапатлівых бацькоў...

Калі вы хочаце даведацца пра Дашу больш, патэлефануйце па нумары: (017) 284-71-51. Гэта тэлефон Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.