Вы тут

Далёка і блізка


Пра яго некалі казалі, быццам ён і на лаціне чытаць не ўмее, і Цыцэрона з Квінтыліянам змешвае, а грэчаскай мовы нават не нюхаў. Цяпер яму пакланяюцца. Ён — той, хто любіў прыдумляць чалавецтву загадкі кшталту вось такой: людзі жорстка б'юць тое, што ёсць прычына іх жыцця. Што гэта? Не здагадваецеся? Малацьба хлеба! Хто ён? Леанарда да Вінчы, зразумела! Увесь сакавік у Мінску выстаўляюцца яго вынаходніцтвы. Адрас паломніцтва — Нацыянальны мастацкі музей.

19-14

Вам хочацца казкі, дабрыні і прыгажосці? Вам хочацца ўдыхнуць — і доўга не выдыхаць? Ну, іншымі словамі, нечага такога, такога, такога... Не-ве-ра-год-на-га?! У гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе» да 5 красавіка доўжыцца выстава пад красамоўнай назвай «Спадарыня Лялька: Кніга казак».

19-12

Прыхільнікам коміксаў, фэнтэзі і камп'ютарных гульняў! У сярэдзіне красавіка ў Мінску на 2000 квадратных метрах «Чыжоўка-Арэны» пройдзе вялікі фэст UnіСon. У праграме: сустрэчы з робатамі, лекцыі аб тэлепартацыі, спецыяльныя кірмашы незвычайных сувеніраў, канцэрты, дэфіле персанажаў касцюміраваных гульняў (касплэяў), аўтограф-сесіі куміраў — Аляксея Пехава, Вольгі Грамыкі, Сяргея Слюсарэнкі ды іншых. Час збірацца! Кошт квітка — 300 000 рублёў, але для ўдзельніка дэфіле прадугледжана зніжка.

Поўнае зацьменне Сонца адбудзецца ўдзень, ад поўдня да паабеддзя, у пятніцу, наступную пасля пятніцы 13-га, — 20 сакавіка. Прыхільнікам астранамічных з'яў пра спецыяльныя фільтры для назірання за такой з'явай нагадваць не трэба, астатніх варта папярэдзіць: назіранне сонечнай кароны ўзброеным вокам (праз бінокль або тэлескоп) выклікае моцны апёк сятчаткі. Адзінае, што насамрэч патрэбна, — добра зацемненае шкло або надзейна засвечаная фотаплёнка.

19-13

Мацейскі кірмаш — гэта нагода ўзяць вясновы настрой і выправіцца з ім у Прагу, а там на свае вочы пераканацца ў тым, што кірмаш Святога Мацея — гэта «нешта нейкае». Больш за сотню атракцыёнаў, дзясяткі вясёлых забаў, неперадавальная атмасфера і неверагодная смаката ў выглядзе імбірных пернічкаў, бульбяных шкубанчыкаў, булачак-завіванцаў, сардэлек-утапленцаў, багемскіх баклажанаў і шмат яшчэ чаго вартага ўвагі — сёлета кірмаш доўжыцца з 1 сакавіка да 30 красавіка.

19-18

Фестываль цыбульных культур — гэта не казка пра Чыпаліна, а быль пра Кокенхоф, самае прыгожае вясновае свята Нідэрландаў. Цюльпаны, гіяцынты, нарцысы, фрэзіі ды іншыя кветкі з цыбулькамі паміж сцяблом і коранем прадстаўлены будуць з 28 сакавіка ў Лісе. 34 гектары кветак, 15 кіламетраў сцяжынак, тысячы ўсмешак, мільён новых мар!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?