Вы тут

Знічка. Абібок і гарэза б'юць тылылы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» выходзіць гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Нава́ла — нашэсце ворагаў. «Сякера ваеннай навалы», — пісаў Анатоль Вярцінскі ў «Рэквіеме па кожным чацвёртым».

Знічка — «зорка», якая, падаючы, згарае, знікае ў небе.

«Часта згаралі знічкі тады. Быў небасхіл чорны» — зноў жа з твора Анатоля Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым».

Шчырава́ць — дбайна, старанна рабіць што-небудзь.

Пра́гнуць — моцна жадаць.

Абібо́к — гультай, лайдак, лежабок.

Гарэ́за — весялун, непаседа, жэўжык. «Гарэзай Груню жартаўліва празвалі хлопцы за гуллівасць», — піша Мікола Аўрамчык.

Біць тылылы — займацца пустымі справамі, нічога не рабіць, гультайнічаць. Беларусы яшчэ скажуць: біць лынды, біць бібікі. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка. Рускі аналаг — «отлёживать бока», «балду гонять», «бить баклуши».

У чорта на рагах — вельмі далёка, у аддаленым месцы. Па-беларуску будзе таксама — віру на калу, за светам. Па-руску «у чёрта на куличках», «за десятой горой».

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.