Вы тут

30% Сонца


Пік сонечнага зацьмення чакаецца сёння ў Мінску ў 13 гадзін 6 хвілін

Самае вялікае сонечнае зацьменне за апошнія шаснаццаць гадоў можна будзе назіраць на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці з абсерваторыі пры Мінскім планетарыі. Дзень падзеі — 20 сакавіка. Тады жыхары сталіцы змогуць паглядзець у тэлескоп у парадку жывой чаргі з паўдня да дзвюх гадзін дня. Паслуга планетарыя платная: кошт дарослага квітка складае 22 тысячы, а дзіцячага — 15 тысяч рублёў.

20-23

Спецыялісты адзначаюць, што ў нашай краіне можна ўбачыць зацьменне з пакрыццём сонечнага дыска каля 70%. Поўнае закрыццё зоркі можна будзе назіраць на поўначы Атлантычнага акіяна і ў Арктыцы. Максімальнае перакрыцё Сонца ў Мінску чакаецца ў 13:06 па мясцовым часе. Яно будзе доўжыцца ўсяго каля 2 хвілін 50 секунд.

Варта адзначыць, што апошняе падобнае зацьменне беларусы назіралі ў 1999 годзе. Таму, хто прапусціць гэтае відовішча, прыйдзецца чакаць яшчэ 18 гадоў — да 2033-га.

Спачатку пра бяспеку

Да такой знакавай падзей спецыялісты падрыхтавалі рэкамендацыі па назіранні сонечнага зацьмення. Эксперты нагадваюць, што наша дзённае свяціла настолькі яркі аб'ект, што пры позірку на яго можна сур'ёзна пашкодзіць зрок — ажно да часовай яго страты! Памылкова меркаваць, быццам пры частковым зацьменні, калі большая частка сонечнага дыска схавана Месяцам, святло Сонца не такое яркае. Агульнае падзенне асветленасці, вядома, мае месца, але адкрытыя зоны зоркі менш яркімі ад гэтага не становяцца.

Таму першае правіла, якое тычыцца назірання сонца, гучыць так: нельга глядзець на яго без абароны вачэй спецыяльнымі цёмнымі акулярамі або святлафільтрамі. Тым больш гэта тычыцца назірання яго ў бінокль ці тэлескоп. На шчасце, ёсць некалькі простых спосабаў, каб зрабіць гэты працэс бяспечным.

Цёмныя акуляры

Для прамога назірання сонца звычайныя сонцаахоўныя акуляры не падыходзяць — яны прапускаюць занадта шмат святла. Затое выдатна падыдзе тое шкло, якое выкарыстоўваецца ў масцы зваршчыка, або сонечныя святлафільтры, што пастаўляюцца ў камплекце некаторых мадэляў тэлескопаў. Ахоўныя акуляры можна зрабіць і самастойна. Для гэтага трэба густа закапціць звычайнае шкло або выкарыстоўваць двайны пласт засветленай фотастужкі.

Сяргей ПАЛІНІН

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.