Нож


Нож як абярэг, зроблены чалавекам (выкаваны з металу пры дапамозе агню, молата і кавадла), востры і далёка небяспечны прадмет хатняга ўжытку традыцыйна лічыўся своеасаблівым абярэгам і дапаможнікам у барацьбе з нячыстай сілай. Напрыклад, у дзяжу, з якой толькі што ўзялі цеста для вясельнага караваю, каравайніцы хутка ўтыкалі нож, у некаторых выпадках — чатыры нажы, пра што спявалі ў «каравайных» песнях: «Чатыры нажы ў дзяжы, пятая — мая сіла, каравай замясіла».

 Менавіта нож сяляне выкарыстоўвалі для аховы няхрышчанага дзіцяці. Маці, выходзячы з хаты, пакідала нож у калысцы пад падушкай, каб нячыстая сіла «не падмяніла» дзіця.

 Кум і кума, калі ехалі ў царкву або да касцёла хрысціць дзіця, павінны былі абавязкова пераступіць праз нож, які клалі на парозе, «каб да яшчэ няхрышчанага дзіцяці па дарозе не прычапілася нячыстая сіла».

 Калі ў сям'і нехта паміраў, падчас пахавання ў калыску дзіцяці таксама клалі нож, каб смерць не засталася каля самага неабароненага.

 У Беларусі і ва Украіне паўсюдна быў вядомы наступны абрад лячэння сурочанай каровы: трэба ліць малако хворай жывёліны праз нож.

 Калі карова раптам згубілася ці адбілася ад статку, гаспадыня брала нож і тройчы абводзіла ім па перыметры дзверы хаты. Лічылася, што такімі магічнымі дзеяннямі яна «зачыняла» сваю карміліцу ад драпежных звяроў. Пасля гэтага гаспадыня невядома адкуль атрымлівала інфармацыю аб тым, дзе знаходзіцца яе кароўка, ішла і прыводзіла яе дадому.

 Знахары, калі збіралі лекавыя расліны, мелі спецыяльныя нажы, якія выкарыстоўвалі толькі для гэтай справы.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Заканчэнне чытайце тут:

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.