Вы тут

Пазнаёміўся і... абакраў


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце вышукваюць маладога чалавека, які падазраецца ў крадзяжы ў зале чакання сталічнага чыгуначнага вакзала.

Уначы тут ён пазнаёміўся з дзяўчынай. Ехаць ім трэба было ў розных кірунках, але абаім давялося чакаць адыходу сваіх цягнікоў. Вось і завязалася размова, разам нават схадзілі па каву да аўтаматаў. А пасля дзяўчына... заснула. Гэтым і вырашыў скарыстацца выпадковы знаёмы.

— Па відэа з камеры назірання відаць, што ён ціхенька дастаў з сумачкі жаночы кашалёк, а адтуль — грошы. Пераклаўшы 700 тысяч рублёў у сваю кішэню, малады чалавек неўзабаве сышоў, — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Прапажу пацярпелая выявіла толькі перад пасадкай у цягнік. Мяркуецца, што малады чалавек, які абакраў дзяўчыну, з'ехаў у кірунку Маладзечна або Смаргоні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.