Вы тут

Прадаецца дом у прыдачу... з гаспадыняй


 Прасторны дом у інданезійскім горадзе Джак'якарта прадаецца за суму каля 76500 долараў. Але ў гэтай патэнцыйнай пакупцы ёсць нечаканая разынка: «Прапанова стагоддзя! Купіце дом — і вы зможаце ажаніцца з уладальніцай!» — піша 40-гадовая гаспадыня аб'екта нерухомасці Віна Ліа.

Аўдавелая ў 2000 годзе жанчына, маці дваіх дзяцей, спачатку доўга спрабавала знайсці мужчыну, з якім змагла б звязаць сваё жыццё, аднак так і не сустрэла ніводнага падыходзячага кандыдата. Пасля гэтага яна вырашыла прадаць дом і, па парадзе сябра-рыэлтара, прапанавала жаніцьбу на сабе ў якасці бонуса да куплі. Аднапавярховы дом плошчай у 130 квадратных метраў на ўчастку ў 527 квадратных метраў быў пабудаваны ў 2013 годзе. У ім ёсць дзве спальні і два ванныя пакоі, гараж, а ў двары — сажалка з рыбамі. Акрамя дома, у Віны ёсць свой салон прыгажосці і шыкоўны аўтамабіль.

20-11

У аб'яве значыцца, што калі вы «купляеце дом, не таргуючыся, то можаце ажаніцца з яго ўладальніцай». Віна Ліа прызнаецца, што ў яе няма пэўных крытэрыяў для будучага мужа. Аднак важна, каб ён ніколі не быў раней жанаты і не быў бы ўдаўцом, а таксама быў бы сур'ёзным і адказным чалавекам.

Між іншым, у Кітаі адна пекінская кампанія прыдумала незвычайны спосаб прыцягнення пакупнікоў у свой праект элітнай нерухомасці. Яна прапануе кожнаму мужчыну, які набыў вілу ў гэтым праекце, бясплатнае спатканне са сваімі менеджарамі па продажах жаночага полу, а ў выпадку іх шлюбу — падарунак у памеры 60 000 юаняў (каля 9000 долараў).

А ў Іспаніі наадварот: адно з агенцтваў нерухомасці прапануе незвычайную паслугу — бясплатны развод пры куплі вілы. «Развод у Іспаніі абыходзіцца нятанна, — кажуць у агенцтве. — Таму мы гатовы прапанаваць кліентам паслугі нашага адваката, які і будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў шлюбаразводным працэсе».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.