Вы тут

Сем гадоў у круізах


Амерыканка Лі Вочтстэтэр пасля смерці мужа пражыла на круізных лайнерах сем гадоў.

Жанчына прадала свой дом у Фларыдзе і змяніла пастаяннае месца жыхарства з-за наказу, які муж даў ёй перад смерцю. Ён завяшчаў жонцы «ніколі не перапыняць круізу». Штогод жанчына выдаткоўвае каля 160 тысяч долараў на аплату каюты, харчавання і забаў.

20-10

За час падарожжаў жанчына пабывала больш чым у 100 круізах, у тым ліку ў 15 кругасветных. 86-гадовая пенсіянерка расказала, што больш за ўсё ёй падабаюцца азіяцкія краіны, таму што лад жыцця ў іх вельмі моцна адрозніваецца ад таго, які пануе ў ЗША.

Жанчына адзначыла, што не заўсёды сыходзіць на бераг у партах, таму што ў многіх гарадах ужо была. Пры гэтым Вочтстэтэр кажа, што кожны раз, калі лайнер заходзіць у Стамбул, яна наведвае Гранд-кірмаш. «Там можна знайсці цудоўныя ўборы, якія каштуюць не вельмі дорага. Аднак я кожны раз вымушана стрымліваць сябе з-за абмежаванасці месца ў маёй каюце», — заявіла жанчына. Вочтстэтэр расказала, што сумуе па сваёй сям'і, аднак рэгулярна мае кантакты з трыма сваімі сынамі і з унукамі праз інтэрнэт.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.