Вы тут

Мужчынам — баевікі, жанчынам — меладрамы


Пошукавік «Яндэкс» апублікаваў звесткі аб тым, якімі фільмамі і акцёрамі найбольш цікавіліся беларускія мужчыны і жанчыны ў мінулым годзе.

Самай папулярнай «зоркай» кіно ў беларускіх жанчын стала Джэніфер Лоўренс, якая сыграла галоўную ролю ў карціне «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка І». Мужчын больш за ўсё цікавіў Він Дызель — герой баевікоў «Рыдык» і «Фарсаж». Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу «КиноПоиск», які належыць «Яндэксу».

20-16

Для параўнання пераваг былі складзены спісы з 50 найбольш папулярных «зорак» кіно — у мужчынскай і ў жаночай аўдыторыях. Высветлілася, што і мужчын, і жанчын у 2014 годзе больш цікавілі акцёры, чым актрысы. Найбольшую ўвагу моцнага полу прыцягнулі Він Дызель («Фарсаж»), Крыстэн Сцюарт («Змярканне») і Джэйсан Стэтхэм («Нястрымныя-3»). А жанчыны хацелі ведаць пра Джэніфер Лоўрэнс («Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка І»), Анджаліну Джолі («Малефісента») і Леанарда Ды Капрыа («Воўк з Уол-стрыт»). Цікава, што ў мужчын Анджаліна Джолі не ўвайшла нават у топ-20, а Він Дызель не трапіў у жанчын і ў топ-50.

З 50 самых папулярных у жаночай і ў мужчынскай аўдыторыі фільмаў дзве траціны супадаюць. А вось сярод карцін, якія ўвайшлі толькі ў адзін са спісаў, у мужчын пераважаюць, само сабой, баевікі і фантастыка, а ў жанчын — драмы і меладрамы. У мужчынскім рэйтынгу папулярнасці лідзіруюць «Інтэрстэлар», «Воўк з Уол-стрыт» і «Вартавыя Галактыкі». Жанчыны больш за ўсё цікавіліся фільмам «Пяцьдзясят адценняў шэрага», які нядаўна выйшаў у пракат. За ім ідуць «Інтэрстэлар» і «Дывергент». Цікава, што «Вартавыя Галактыкі» не трапілі ў топ-50 у жанчын, а «Пяцьдзясят адценняў шэрага» — у топ-50 у мужчын.

Чым цікавіліся мужчыны: 1. «Інтэрстэлар». 2. «Воўк з Уол-стрыт». 3. «Вартавыя Галактыкі». 4. «Грань будучыні». 5. «Трансформеры: Эпоха знішчэння». 6. «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні». 7. «Новы Чалавек-павук: Высокае напружанне». 8. «Малефісента». 9. «Дывергент». 10. «Need for Speed: Прага хуткасці».

Чым цікавіліся жанчыны: 1. «Пяцьдзясят адценняў шэрага». 2. «Інтэрстэлар». 3. «Дывергент». 4. «Малефісента». 5. «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка І». 6. «Воўк з Уол-стрыт». 7. «Кухня ў Парыжы». 8. «Гатэль «Гранд Будапешт». 9. «Акадэмія вампіраў». 10. «Бягун у лабірынце».

У серыялах густы мужчын і жанчын супадаюць больш. І ў тых, і ў другіх на першым месцы камедыйны сітком «Фізрук» з Дзмітрыем Нагіевым, на другім — серыял «Гульня прастолаў», якому таксама ўдалося заінтрыгаваць прадстаўнікоў абодвух палоў.

20-15

Чым цікавіліся мужчыны: 1. «Фізрук». 2. «Гульня прастолаў». 3. «Сапраўдны дэтэктыў». 4. «Ва ўсе цяжкія». 5. «Чарнобыль: Зона адчужэння».

Чым цікавіліся жанчыны: 1. «Фізрук». 2. «Гульня прастолаў». 3. «Чарнобыль: Зона адчужэння». 4. «Амерыканская гісторыя жахаў». 5. «Шэрлак».

Падкрэслены фільмы і серыялы, якія трапілі ў топ толькі ў мужчын ці толькі ў жанчын.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.