Вы тут

Падарунак да свята


Ветэраны вайны ў найбліжэйшы месяц атрымаюць матэрыяльную дапамогу

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Днямі кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 126 «Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі», дзе вызначаны памеры аднаразовых выплат для кожнай з катэгорый ветэранаў.

Па 10 мільёнаў рублёў атрымаюць Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, якім прысвоілі гэта званне за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны, узнагароджаныя ордэнамі Славы трох ступеняў. Інвалідам і ўдзельнікам ВАВ, што абаранялі дзяржаву да 3 верасня 1945-га, і асобам са складу спецыяльных фарміраванняў, якія займаліся размініраваннем тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах, налічаць па восем мільёнаў рублёў. Аднаразовую дапамогу ў памеры трох з паловай мільёнаў акажуць пенсіянерам, узнагароджаным ордэнамі ці медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле, тым, хто працаваў на аб'ектах у тылавых межах франтоў, блакаднікам Ленінграда, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета і іншым грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.

Выплачвацца матэрыяльная падтрымка будзе з 1 красавіка да 1 мая. Як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, на гэтыя мэты дзяржава выдаткавала больш за 217 мільярдаў. Названыя сумы ветэраны атрымаюць праз органы, якія займаюцца выплатай пенсій. Аднаразовая дапамога ў сувязі з 70-годдзем Перамогі прадугледжана для 46,5 тысячы грамадзян.

Сёння ў Беларусі пражывае больш за 17 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З іх 12 тысяч — удзельнікі вайны.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.