Вы тут

Апошні крок


да перамогі на вялікай сцэне

Ужо 21 сакавіка, стане вядома імя пераможцы дзіцячага песеннага конкурсу «Я спяваю!». Фінальны канцэрт тэлеканал АНТ пакажа ў суботу ў 17.45. У выкананні канкурсантаў пятага сезона прагучаць самыя лепшыя кампазіцыі з тых, якія былі прадстаўлены падчас конкурсных дзён.

20-4

У фінальным шоу ў выкананні юных артыстаў нас чакаюць і ўжо вядомыя выступленні з замежнымі хітамі ад Уладзіслава Лужынскага, Кірыла Борыса і Ліліяны Садоўскай, сярод якіх «Under», «Shі іs got іt», а таксама песні з рэпертуару Песняроў, Уладзіміра Праснякова, Алы Пугачовай і аўтарства Ільі Рэзніка ў выкананні іншых канкурсантаў. У кожнай з песень маленькія выканаўцы па-свойму непаўторна раскажуць гледачам вядомыя нам гісторыі. А разам з тым і свае ўласныя.

Для кожнага з дзесяці ўдзельнікаў праект «Я спаваю!» стаў добрай школай сцэнічнага і вакальнага майстэрства, бо ў іх была магчымасць працаваць з лепшымі настаўнікамі, выступаць на адной з найбуйнейшых сцэн — у Палацы рэспублікі ды яшчэ ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра.

«Я спяваю» за гады свайго існавання стаў адным з найбольш папулярных праектаў тэлеканала АНТ. Яго асноўная мэта — падтрымаць вакальна адораных дзяцей розных сацыяльных катэгорый. Конкурс аб'ядноўвае хлопчыкаў і дзяўчатак з шматдзетных, няпоўных сем'яў, а таксама тых, хто жыве ў дзіцячых дамах і інтэрнатах. Некаторыя з удзельнікаў зараз змагаюцца з цяжкімі захворваннямі, і музыка для іх з'яўляецца лепшай памочніцай у гэтым.

20-5

Кожны сезон праекта не толькі дорыць гледачам і тэлеаўдыторыі серыю грандыёзных канцэртаў, але і становіцца новым крокам у жыцці канкурсантаў. Яны праходзяць шлях ад пачаткоўцаў да прафесійных выканаўцаў. Варта адзначыць, што і пасля конкурсу стваральнікі праекта падтрымліваюць юных артыстаў. Дзеці выступаюць на розных канцэртах, удасканальваюць свае навыкі ў вакальных студыях.

Не прапусціце фінальнага шоу праекта «Я спяваю!» 21 сакавіка на тэлеканале АНТ!

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.