Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Запланаваныя раней справы могуць пайсці зусім не так, як бы таго хацелася. Звярніцеся па дапамогу да іншых людзей. Варта дзейнічаць сумесна, тады вы зможаце забяспечыць сабе большую стабільнасць і пазбегнуць неспрыяльных сітуацый, або прынамсі паменшыць свае страты і лёгка ад іх акрыяць. Для асабістага жыцця спрыяльны толькі пачатак тыдня, калі ў вас ёсць магчымасць разумець адно аднаго і дзейнічаць сумесна. Бліжэй да выхадных могуць узнікнуць канфліктныя сітуацыі і парушэнне першапачатковых планаў.

ЦЯЛЕЦ. У першай палове тыдня вы будзеце схільныя бачыць сітуацыі ў цёмных тонах, даваць падзеям, якія адбываюцца, няслушную ацэнку, што негатыўна адаб'ецца на вашым настроі. Не стамляйце сябе чаканнем і цяжкімі думкамі, а звярніцеся па параду да іншых людзей. Чалавек збоку можа дапамагчы, патлумачыць, як усё выглядае насамрэч. І тады вы зможаце здабыць душэўны спакой і пачняце дзейнічаць значна больш эфектыўна. Як толькі прагоніце негатыўныя думкі, справы адразу ж пойдуць на лад.

БЛІЗНЯТЫ. У пачатку тыдня могуць нагадаць пра сябе старыя сувязі, абяцанні, якія вы давалі, але да гэтага часу не выканалі. Можа з'явіцца жаданне адгарадзіцца ад усіх, адысці як мага далей, нічога не рабіць, каб усё само сабой вырашылася і прайшло міма вас. Неабходна змагацца з гэтым жаданнем, бо толькі з дапамогай актыўнай дзейнасці і ўсведамлення сітуацыі вы зможаце яе выправіць. Да канца тыдня ўсё наладзіцца, вам прыйдуць неабходныя адказы і з'явяцца магчымасці. Гэта таксама добры час для наладжвання стасункаў і кантактаў з роднымі.

РАК. Спрыяльны перыяд для фінансавых спраў і паляпшэння свайго дабрабыту. У гэты час добра рабіць пакупкі для дома, добраўпарадкаваць сваё жыллё або рабіць невялікі рамонт, перастаноўку. Можаце разлічваць на матэрыяльную падтрымку, атрыманне прыбытку або паступлення грошай іншымі спосабамі. Магчыма заключэнне выгаднай здзелкі, афармленне крэдыту. Праца з дакументамі будзе праходзіць паспяхова, але гэта не адмяняе таго, што вы павінны быць уважлівымі і старанна вывучаць усе неабходныя матэрыялы.

ЛЕЎ. З'яўляюцца новыя магчымасці і перспектывы. Неабходна ўзяць сябе ў рукі, каб упэўнена прасоўвацца наперад. У гэтыя дні нельга расслабляцца і пускаць усё на самацёк, бо ўдача будзе залежаць толькі ад вашай дзелавой актыўнасці. Спрыяльны перыяд новых пачынанняў, прыняцця значных рашэнняў. Пэўны поспех можа чакаць вас і ў асабістым жыцці. У гэты час наладжваюцца трывалыя і надзейныя сувязі, таму можаце разлічваць на сваіх партнёраў.

ДЗЕВА. Спакойны і камфортны стан на пачатку тыдня не працягнецца доўга, бо вам неўзабаве захочацца дынамікі і руху. Можаце апынуцца перад няпростым выбарам, ад якога лепш за ўсё адразу ж адмовіцца. Высокая верагоднасць таго, што трапіце ў палон уласных ілюзій і фантазій, што не дазволіць вам цвяроза ацаніць сітуацыю, прыняць правільнае рашэнне. Лепш дазвольце сабе адпачыць у гэтыя дні, не бярыцеся ні за што новае, а завяршыце старыя справы. Усяму свой час.

ШАЛІ. У пачатку тыдня добра пройдуць любыя кантакты з людзьмі, асабліва спрыяльны час для наладжвання асабістых адносін. У гэты час можа адбыцца ўдалае знаёмства, а наяўныя адносіны могуць зайграць новымі фарбамі. Для вялікіх кампаній і сустрэч з сябрамі лепш за ўсё падыходзіць канец тыдня. Ваша ініцыятыўнасць і дзелавая актыўнасць дазволіць быць паспяховымі не толькі пры зносінах з сябрамі, але і ў іншых сферах, дзе патрабуюцца навыкі камунікацыі і шмат што залежыць ад паспяховых перамоў.

СКАРПІЁН. Пачатак тыдня будзе напоўнены эмацыйнымі падзеямі і новымі ўражаннямі, але вельмі хутка вы пачняце паглыбляцца ў сябе і закрывацца ад знешняга свету. Энергія, якая праявілася ў пачатку, будзе перанакіравана, што дазволіць заняцца сабой, сваімі жаданнямі і аналізам уласнай асобы. Гэта добры перыяд для самапазнання, але не самы ўдалы момант для развіцця асабістага жыцця. Вам трэба многае абдумаць, не спяшайцеся рабіць высновы і прымаць рашэнні. У гэты час лепш пабыць аднаму.

СТРАЛЕЦ. Напружанае становішча будзе назірацца ў першай палове тыдня. Магчыма ўзнікненне канфліктаў рознага роду, асабліва цяжка будуць прасоўвацца справы на працы. Неразуменне мэт і жаданняў не дазваляе вам скаардынаваць свае дзеянні. Кожны можа цягнуць коўдру на сябе, і ў выніку ад гэтага ніхто не выйграе. На шчасце, такі разлад працягнецца нядоўга. Спыненне канфліктаў і прымірэнне бакоў адбудзецца бліжэй да канца тыдня, але захоўвайце пільнасць і будзьце ўважлівымі.

КАЗЯРОГ. Вас чакаюць важныя сустрэчы і кантакты. Але, перш чым уступаць у перамовы і заключаць якія-небудзь здзелкі, неабходна добра падумаць самастойна, каб зразумець, чаго менавіта вы хочаце, як лепш зрабіць. Трэба прыняць узважанае рашэнне, тады можна разлічваць на поспех. Перспектывы, якія адкрываюцца перад вамі, вельмі прывабныя, але нельга дзейнічаць паспешліва або залішне давяраць чужой думцы і парадам. Ваша ўласная мудрасць падкажа, як быць.

ВАДАЛЕЙ. У пачатку тыдня магчымыя грашовыя паступленні, вырашэнне матэрыяльных пытанняў, што станоўча адаб'ецца на шматлікіх справах, але не надта дабавіць вам радасці. Душэўны стан можа быць не самым добрым. Вы схільныя замыкацца ў сабе, сыходзіць ад соцыума і паглыбляцца ў роздум. Не самы спрыяльны час — як для пабудовы кар'еры, так і для вырашэння пытанняў у асабістым жыцці, якое ў гэтыя дні вас, хутчэй за ўсё, не парадуе. Прысвяціце другую палову тыдня сабе і сваім роздумам — гэта пойдзе на карысць.

РЫБЫ. Хоць на асабістым фронце справы не будуць працякаць занадта ўжо бурна і імкліва, тым не менш на паляпшэнне адносін і наладжванне асабістых кантактаў можна разлічваць. Усё шмат у чым залежыць ад таго, як вы праявіце сябе, ці гатовыя вы да наладжвання і развіцця адносін, ці вам больш хочацца разбірацца ў мінулых няў-
дачах, праблемах і тым самым закранаць канфліктныя сітуацыі. Пачынаючы з сярэдзіны тыдня, праявяцца рысы характару, не самыя прыдатныя ў гэтай сітуацыі. Варта папрацаваць над сабой і ўстрымацца ад лішніх слоў і ўчынкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?