Вы тут

Перамовы ў Нью-Ёрку


Трэці раўнд міжурадавых перамоў па падрыхтоўцы да пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню 2015 года (Саміту ААН — 2015) будзе праходзіць у Нью-Ёрку з 23 па 27 сакавіка. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. Пра гэта на брыфінгу паведаміў Дзмітрый МІРОНЧЫК, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства.

— Чакаецца, што дадзеная сустрэча стане важным этапам па выпрацоўцы і ўзгадненні фінальнага дакумента Саміту ААН — 2015, у якім будуць падведзены вынікі дасягнення мэтаў развіцця тысячагоддзя і вызначаны ўніверсальныя арыенціры на найбліжэйшыя 10-20 гадоў у дзейнасці міжнароднай супольнасці па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця, — адзначыў прадстаўнік МЗС.

Дэлегацыя нашай краіны прыме ўдзел у Канферэнцыі кіраўнікоў абаронных ведамстваў па пытаннях правядзення аперацый ААН па падтрымцы міру, якая адбудзецца ў Нью-Ёрку 27 сакавіка.

Падчас візіту Валянціна Рыбакова ў Нью-Ёрк запланавана рабочая сустрэча з кіраўнікамі місій дзяржаў — членаў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. У яе рамках адбудзецца прэзентацыя кнігі беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава «Беларусь і мусульманскі свет».

— Дарэчы, гэта не першы праект Уладзіміра Ліхадзедава, які прэзентуецца з удзелам Міністэрства замежных спраў Беларусі, — заўважыў Дзмітрый Мірончык. — У мінулым годзе ў сценах нашага міністэрства адбылася выстава, прысвечаная Першай сусветнай вайне. Яна была сфарміравана з фондаў спадара Ліхадзедава.

Таваразварот не паменшыўся

У Тбілісі ўчора завяршыліся беларуска-грузінскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, грузінскую — намеснік міністра замежных спраў Давід Джалаганія.

— Таваразварот Беларусі і Грузіі адносна невялікі — 64 мільёны долараў, — паведаміў Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне пра супрацоўніцтва дзвюх краін. Трэба адзначыць, што, нягледзячы на крызісныя з'явы ў сусветнай эканоміцы, прынамсі ў еўрапейскім рэгіёне, узровень беларуска-грузінскага таваразвароту ў мінулым годзе не паменшыўся. Мы мяркуем, што ёсць патэнцыял нарошчвання ўзаемнага гандлю. У нашых інтарэсах таксама надаць двухбаковаму гандлю больш збалансаваны характар, бо на сёння імпарт з гэтай краіны перавышае беларускі экспарт туды.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.