Вы тут

Бандэроль з запрашэннем у Вену


атрымалі Юзары і Маймуна

У Мінску прайшлі здымкі асноўнай часткі візітоўкі, якая прадставіць нашу краіну і ўдзельнікаў падчас трансляцыі юбілейнага міжнароднага песеннага конкурсу, што пройдзе ў маі ў Аўстрыі. Тэма сёлетніх відэапаштовак — бандэроль з сюрпрызам, якую ад імя арганізатараў шоу дастаўляе кожнаму канкурсанту работнік нацыянальнай паштовай службы.

20-2

Спецыяльна для правядзення здымак у беларускую сталіцу прыляцела аўстрыйская брыгада тэлевізійнікаў на чале з рэжысёрам-аператарам Маціясам Потчам. А самым складаным момантам у творчым працэсе быў выбар найпрыгажэйшых мясцін у горадзе і... цікавых дзвярэй, з якіх артысты мусілі выходзіць па пасылку. У выніку прыдатныя дзверы знайшлі ў старой частцы дома, што ў Верхнім горадзе. Праўда, усю задумку ледзь не давялося пераігрываць з-за строгіх прынцыпаў работы беларускай пошты: па сюжэце кур’ер мусіць пакінуць бандэроль на парозе, а па правілах — павінен перадаць выключна з рук у рукі. Адказнага кур’ера доўга ўгаворвалі ўсёй здымачнай групай, але ў выніку ўсё ж здолелі пераканаць... 25—27 сакавіка будзе знята другая частка візітоўкі нашых удзельнікаў — ужо ў Вене. Якой атрымаецца беларуская відэапаштоўка, мы ўбачым толькі 19 мая, непасрэдна перад выступленнем нашых удзельнікаў у шоу.

Тым часам беларуская дэлегацыя вярнулася з сустрэчы ў Вене, дзе прадставіла ўвесь пакет матэрыялаў і дакументаў, неабходных для ўдзелу беларускага дуэта Uzarі & Maіmuna ў конкурсе. Як расказала кіраўнік праекта «Еўрабачанне» ў Беларусі Вольга Шлягер, сёлета ўсіх удзельнікаў — а ў юбілейным конкурсе іх будзе 40 — чакае вельмі насычаная праграма: «Сама Вена як класічны ўзор музычнага мастацтва ўжо сёння жыве гэтым конкурсам. Арганізатары прадумваюць усё да дробязяў: ад найбольш зручнага транспартнага злучэння і бясплатнага праезду для членаў нацыянальных дэлегацый і да найбольш камфортнага размяшчэння ўсіх конкурсных аб’ектаў па пранцыпе крокавай даступнасці. Ну і, безумоўна, рыхтуецца ўрачыстая і вельмі прыгожая цырымонія адкрыцця конкурсу, падчас якой усе ўдзельнікі пройдуць па чырвонай дарожцы».

Што да ўласна конкурснай сцэны, яна будзе зроблена ў форме вока і мае за мэту сімвалізаваць адзінства нацый і злучальную сілу музыкі. Плануецца, што яе і грын-рум, дзе ўдзельнікі чакаюць вынікаў галасавання, злучыць «магічны мост», які дасць магчымасць гледачам лепш разгледзець сваіх улюбёных артыстаў. Такая прыдумка дызайнераў цалкам адпавядае слогану «Еўрабачання-2015» — «Будуючы масты». Каб навесці масты і зруйнаваць бар’еры паміж людзьмі, падчас трансляцыі будзе зладжана вяшчанне для гледачоў з праблемамі слыху і зроку. Папярэдне абвешчаны даты наступнага конкурсу: «Еўрабачанне-2016» адбудзецца налета 10, 12, 14 мая.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.