Вы тут

Першы трафей у сезоне для Домрачавай


Па выніках апошняй спрынтарскай гонкі ў сезоне на этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску Дар'я Домрачава заваявала малы хрустальны Глобус у гэтай дысцыпліне. На фінішы трохразовая алімпійская чэмпіёнка, якая двойчы памылілася на агнявых рубяжах, саступіла Кайсе Мякярайнен з Фінляндыі і Лауры Дальмайер з Германіі.

21-36

Дададзім, што і Мякярайнен, і Дальмайер мелі на адзін штрафны круг менш за Домрачаву. Тым не менш запасу балаў у агульным і малым заліку (перамогу ў заліку спрынтарскіх гонак Домрачава атрымала яшчэ ў спрынце на чэмпіянаце свету. — Аўт.) нашай спартсменцы хапіла, каб захаваць жоўты біп лідара і заваяваць першы трафей у сезоне. Адзначым, што ў генеральнай класіфікацыі Домрачаву аддзяляе 9 ачкоў ад фінскай біятланісткі. Сёння спартсменкі выйдуць на старт гонкі пераследавання.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.