Вы тут

Каралева «Атлетыка» знайшла сваіх уладальнікаў


Найлепшыя атлеты краіны атрымалі свае «Оскары»

На ўрачыстай цырымоніі ўручэння першай спецыяльнай узнагароды для спартсменаў «Атлетыка» назвалі лёгкаатлетаў і трэнераў, якія найбольш ярка праявілі сябе ў 2014 годзе. Прэміі прысуджаліся ў чатырох узроставых катэгорыях: дарослыя, моладзь, юніёры/юніёркі, старэйшыя юнакі/дзяўчаты, а таксама найлепшыя трэнеры (два настаўнікі дарослых лёгкаатлетаў і па адным у астатніх катэгорыях).

21-5

Чэмпіёны Еўропы Андрэй Краўчанка (дзесяцібор'е) і Марына Арзамасава (бег на 800 м) сталі пераможцамі ў дарослай катэгорыі. Іх трэнеры Наталля Духнова і Ігар Сівадзедаў таксама атрымалі беларускі спартыўны «Оскар».

— Я вельмі рады, што стаў уладальнікам такой ганаровай узнагароды. Але ў той жа час разумею, што ў наступным годзе трэба будзе паказаць яшчэ больш высокія вынікі, чым былі дасягнуты ў сезоне-2014: «Атлетыка» проста абавязвае трымаць планку высока.

Трэба адзначыць, што наша каманда досыць паспяхова пачала зімовы сезон, мы выдатна разумеем, што гэта толькі пачатак складанага шляху, таму што 2015 год будзе ключавым. Хочацца пажадаць усім нашым спартсменам поспехаў: заваяваць першыя месцы, вядома, складана, але ўтрымаць свае пазіцыі значна складаней, — сказаў Ігар
Сівадзедаў.

Словы падзякі выказалі і спартсмены. Яны адзначылі, што ўдзячныя ўсім тым, хто дапамагаў заваёўваць узнагароды на чэмпіянаце Еўропы: трэнерам, медыцынскаму персаналу, кіраўніцтву і, вядома ж, заўзятарам.

Нагадаем, Андрэй Краўчанка з прычыны траўмы прапусціў зімовы спаборніцкі сезон-2015, аднак яго аднаўленне ідзе па плане, спартсмен ужо прыступіў да трэніровак і плануе прыняць удзел у спаборніцтвах летам.

— Што тычыцца найбліжэйшых летніх стартаў, то загадваць не буду, калі пачну выступаць. Разам з трэнерам плануем ужо ў сярэдзіне ліпеня прыступіць да спаборніцтваў. Магчыма, гэта будзе Кубак Еўропы. Паўнавартасную падрыхтоўку будзем весці да чэмпіянату свету-2015 у Пекіне. Аднаўленне ідзе па плане, нага не турбуе. Застаўся месяц рэабілітацыі, а затым пачну ўзмоцненыя заняткі. Сваю цяперашнюю гатоўнасць да летняга сезона са 100% ацаню прыкладна на 65%, — распавёў Андрэй.

У катэгорыі юнакоў і дзяўчат узнагароды атрымалі дзідакідальнікі Валерый Ізотаў і Ганна Тарасюк. Наталля Шыкаленка, мама і трэнер Ганны, прызнана найлепшым трэнерам.

Сярод юніёраў адзначаны Вікторыя Рашчупкіна (спартыўная хадзьба) і Яўген Набокаў (скачкі ў вышыню). Настаўнік Яўгена Уладзімір Алейнік — найлепшы трэнер.

У моладзевай катэгорыі ўзнагароды былі ўручаны Алене Собалевай (кіданне молата) і Андрэю Чурыле (скачкі ў вышыню), а таксама трэнеру Андрэя — Валянціну Курдзюку.

Вадзім Дзевятоўскі, у мінулым спартсмен, а цяпер — парламентарый і кіраўнік БФЛА таксама атрымаў узнагароду — знак Міністэрства спорту і турызму — «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь». Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дубкоўскі, уручаючы яе, нагадаў, што Дзевятоўскі ўнёс значны ўклад у распрацоўку новай рэдакцыі закона «Аб фізічнай культуры і спорце».

Дар'я Лабажэвіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кватэры разлятаюцца  як гарачыя піражкі

Кватэры разлятаюцца як гарачыя піражкі

Хоць цэны дасягнулі максімуму за 9 гадоў.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці.