Вы тут

Трыумф адвечнага


Пра што Ігар Сігаў размаўляе са сцэнай?

Артыст Ігар Сігаў некалі прайшоў па чырвонай дарожцы «Оскара». Але, каб стаць «зоркай» у маштабах сваёй роднай краіны, гэтага можа быць мала. Іншая справа — праспяваць на сцэне Палаца Рэспублікі. І ён спяе сваю «Адвечную песню»: у спектаклі, які нядаўна быў адроджаны на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

— Кожная новая сцэна — гэта асабістыя адчуванні, іншая падача. З ёю заўсёды ёсць свае рытуалы: гладзіш яе, размаўляеш, як з жывой істотай, — кажа Ігар Сігаў.

Насамрэч пасля прэм'еры адноўленай пастаноўкі фолк-оперы «Адвечная песня» (створанай паводле паэмы Янкі Купалы кампазітарам Цімурам Каліноўскім) стала зразумела: тых, хто хоча паглядзець спектакль, значна больш, чым можа прыняць глядзельная зала Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Квіткі ў тэатр раскуплены на некалькі месяцаў наперад. Таму спектакль пакажуць у малой зале Палаца Рэспублікі.

«Адвечная песня» лічыцца міжтэатральным праектам: Сяргей Кавальчык, рэжысёр спектакля, з'яўляецца таксама мастацкім кіраўніком Рускага тэатра імя М. Горкага, а галоўны герой, ролю якога выконвае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігаў, — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Разам з амаль усёй трупай тэатра беларускай драматургіі былі аб'яднаны намаганні, каб адрадзіць легендарную фольк-оперу. Дэкарацыі адноўленага спектакля мабільныя, зроблены менавіта для гастроляў, і не толькі па Беларусі. Пасля выхаду на сцэну Палаца Рэспублікі «Адвечная песня» накіруецца ў Беласток.

Вікторыя ГОМЗА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.