Нож


Нож, які падзяляе-раз'ядноўвае. Да яго ў гэтым кантэксце таксама існаваў шэраг умоў і патрабаванняў:

* Кухонны нож, звычайна добра навостраны, ніколі не клалі на стол, за якім елі. Сёння пры сервіроўцы сталоў выкарыстоўваюць спецыяльныя нажы, менш вострыя і закругленыя.

* Паўсюдна лічылі, што нельга гуляць з нажом — у той жа дзень у хаце здарыцца сварка.

* Лічылася: хто будзе есці з нажа, стане злосным і нястрыманым у выказваннях чалавекам.

* Нельга пакідаць нож, уваткнуты ў хлеб.

* Знойдзены на дарозе або перакрыжаванні дарог нож не раілі браць сабе: ён прынясе новаму гаспадару няшчасце. Дрэнным знакам лічылі, калі ламаўся хатні нож.

* Згодна са звычаёвым этыкетам, забаранялася дарыць нож: людзі паміж сабой абавязкова пасварацца.

За сталом паміж жаніхом і нявестай ці сямейнай парай не павінен ляжаць нож.

Ніколі не пакідалі нож на стале на ноч. Яго месца — у стале, каб нячыстая сіла не магла яго скарыстаць. Асабліва гэта правіла тычылася таго нажа, якім рэжуць мяса.

* Катэгарычна забаранялася браць у рукі нож 11 верасня — дзень пазбаўлення галавы Івана Прадцечы: «некаторыя сяляне яшчэ напярэдадні рыхтуюць да гэтага часу лусты хлеба», «у прыстойных сем'ях захоўваецца звычай — не рэзаць хлеб нажом, а ламаць яго ў гэты дзень».

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Пачатак чытайце тут:

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.